Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбществоГод исторической памятиГод исторической памяти

Не пашкадавалі і дзяцей. Успаміны сведкаў фашысцкіх распраў

Не пашкадавалі і дзяцей. Успаміны сведкаў фашысцкіх распраў09 мая 2021 — 07:05

Напэўна, няма такой сям'і, якую б не закранулі трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

У кожнага ёсць свая гісторыя. Напярэдадні Дня Перамогі чытачы дасылаюць у рэдакцыю нямала лістоў – з вершамі, артыкуламі, нарысамі. Адзін з канвертаў прынесла дачка члена Саюза журналістаў з 1958 года Барыса Манцэвіча. Аўтар запісаў успаміны людзей, якім прыйшлося быць сведкамі тых жудасных падзей, што адбываліся на беларускай зямлі падчас вайны. Некаторыя з яго герояў былі яшчэ маленькімі, але назаўсёды запомнілі жах, які фашысты чынілі над мірным насельніцтвам, не шкадуючы ні дарослых, ні дзяцей.

Вось гісторыя, запісаная Барысам Манцэвічам ад Раісы Вікенцьеўны Данілюк 1933 года нараджэння.

У параўнанні з некаторымі іншымі вёскамі Шчучынскага раёна наша Табаліца – невялікая – на пачатку Айчыннай вайны мела семдзесят восем хат. А цяпер наогул на вачах знікае. Людзі мяняюць вёску на горад. І мяне лёс закінуў у Гродна да дачкі. Не, не таму, што я не магла сябе даглядаць. Але Ларысе патрэбна было дапамагчы глядзець мужа Антона, гэта значыць майго зяця, якому падчас цяжкай хваробы ампутавалі дзве нагі. Ён для мяне што родны сын. А калі агарнула такое гора, то старой віляць хвастом нельга. Ну і як не дапамагчы, калі дачка яшчэ не на пенсіі, а ў яе растуць трое цудоўных дзяцей. І ім трэба дапамагаць.\

 

 


А расказаць ёсць пра што. Хаця б мне. Да нас жа савецкая ўлада прыйшла, а дакладней, вярнулася толькі ў 1939 годзе. Але за два няпоўныя гады было шмат чаго зроблена ў адраджэнні нацыянальнага руху, уздыму эканомікі. Калгасы да вайны нас яшчэ не закранулі, і мы марнелі кожны на сваёй ніўцы. А зямля на Шчучыншчыне ўрадлівая! Убі палку – дрэва вырасце. Свой конь быў, дзве каровы, авечкі, свінні. Усё і ў першыя месяцы акупацыі засталося. Па меры асцярожнасці бацька дапамагаў партызанам. А на фронт па нейкай прычыне ён не пайшоў. Нават у сорак чацвертым годзе.
 
0W1A1505.JPG
 
Немцы стаялі і ў нашай вёсцы. Але ў асноўным для таго, каб злавіць курыцу на абед. Пры іх заўсёды былі перакладчыкі, у асноўным са здраднікаў. Раз'язджалі па дварах на падводах. Усё, што я назірала ў свае восем-дзесяць гадоў, адклалася ў памяці навечна.

З набліжэннем нашай арміі ўсё часцей сталі даходзіць чуткі, што то там мост падпалілі ці ўзарвалі, то там гарнізон разграмілі, то там тэлефонную сувязь пашкодзілі.

А непадалёк ад Табаліцы на хутарах жылі дзве сям'і. Мірныя, працавітыя. Нікому не шкодзілі. І раптам нехта са здраднікаў данёс у жандармерыю, што на адзін з хутароў заходзілі падазроныя людзі, каб на ноч пазычыць пілу і сякеру. І адразу, нібы па заказу, наскочылі фашысты ў зялёных мундзірах. Учыніўшы допыт, загадалі людзям з суседніх хутароў выкапаць яму, ля якой і расстралялі ўсю сям'ю з трыма малымі дзецьмі. Назаўтра раніцай мы хадзілі глядзець магілку, крыху прысыпаную зямлёй, якая яшчэ варушылася, бо ў яму пападалі не толькі забітыя, але і параненыя.

Мой тата Вікенцій Кузьміч з суседзямі перазахавалі фашысцкія ахвяры ў большую яму. Без дамавін, бо не было часу іх рабіць.

А ўсяго за перыяд акупацыі з 1941 года да 13 ліпеня 1944-га акупанты разам з паліцэйскімі знішчылі на Шчучыншчыне больш за 6 тысяч мірных жыхароў.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио