31 работніцу цэнтра банкаўскіх паслуг № 415 г. Масты ААТ “АСБ Беларусбанк” нядаўна абследаваў і пракансультаваў урач-мамолаг Гродзенскай абласной бальніцы Юрый Іванавіч Бабко. Жанчынам нават не давялося ехаць у Гродна, доктар сам прыехаў у Масты. Аб гэтым расказала старшыня прафсаюзнай арганізацыі Наталля Іванаўна Целеш.
Работніцы мясцовага банка сэканомілі не толькі час, але ўласныя сродкі. Гэтая медыцын-ская паслуга платная, але ўсе выдаткі ўзяла на сябе прафсаюзная арганізацыя. Жанчынам засталося толькі на некалькі хвілін пакінуць рабочае месца, каб наведаць дактора, які вёў прыём побач, у памяшканні банка.
Жанчыны засталіся задаволенымі клопатам аб іх здароўі, які праявілі адміністрацыя і прафсаюзная арганізацыя цэнтра банкаўскіх паслуг. Некаторыя пасля кансультацыі ўрача атрымалі запрашэнне на дадатковане абследаванне ў Гродзенскую абласную бальніцу. У снежні запланавана паездка да гродзенскіх медыкаў.
Я.ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад