Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

«Не магу быць раўнадушнай»

06 января 2011 — 10:00

Сельскі стараста вёскі  Вялікія Азёркі Галіна Антонаўна Шалястовіч нядаўна пабывала на абласным сходзе прадстаў-нікоў органаў мясцовага кіравання і самакіравання, які праходзіў у Гродне. Адтуль яна вярнулася з добрымі ўражаннямі і Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, якой адзначана за шматгадовую дабрасумленную працу ў органах тэрытарыяльнага самакіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і правядзенні ідэалагічнай работы сярод насельніцтва. Дарэчы, Г.А. Шалястовіч — адзіная з дэлегацыі, хто ўдастоены ўзнагароды.

Аднавяскоўцы выбралі Галіну Антонаўну сельскім старастам, як толькі была ўведзена гэтая грамадская пасада ў органах мясцовага самакіравання— гадоў пятнаццаць назад. Выбралі не выпадкова, бо добра ведаюць яе па рабоце ў мясцовым Доме культуры, дзе праводзяцца цікавыя мерапрыемств для ўсіх катэгорый вяскоўцаў ад малых да самых пажылых.

    Праўда,  хутчэй за ўсё сяльчане даверылі  гэтай паважанай жанчыне быць сваім старастам  не за цікавыя культурныя мерапрыемствы, а за няўрымслівы характар, неабыякавасць да вясковых праблем. Яе жыццёвае крэда: “Не магу быць раўнадушнай, не магу спакойна прайсці міма чужых праблем, перажываю за іх як за свае ўласныя”.

   Зараз Галіну Антонаўну хвалюе лёс хворага  адзінокага аднавяскоўца. Сваякі гэтага чалавека жывуць далёка, а яму аднаму выжываць праблематычна і складана, тым больш, што мужчына,  у дадатак да хваробы, яшчэ і любіць выпіць.

   Барацьба і прапаганда здаровага ладу жыцця, бясконцае змаганне з вясковымі аматарамі выпіць—асноўны клопат і боль сельскага старасты. Балюча глядзець, як паступова співаюцца  некаторыя вясковыя мужчыны,  а пакутуюць ад гэтага сем’і, бывае, справа ў некаторых па гэтай прычыне  нават даходзіць да разводу. Як выкараніць гэтае зло да канца, Галіна Антонаўна  не ведае, хоць вельмі жадае гэтага. І многае робіць для таго, каб жыццё сялян было здаровым і актыўным. 

 —На такіх людзях з актыўнай жыццёвай пазіцыяй,  як Галіна Антонаўна Шалястовіч, трымаецца  мясцовае самакіраванне,—лічыць старшыня Азёркаўскага сельскага Савета Сяргей Валяр’янавіч Каспяровіч.

 Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио