Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Не дзеля славы, а дзеля справы

Не дзеля славы, а дзеля справы08 декабря 2014 — 10:00

 Адказнасць, прынцыповасць, нераўнадушнасць, ініцыятыўнасць, актыўнасць   – вось тыя якасці, што вылучаюць прафсаюзных лідэраў аграрнага сектара раёна. Многія з іх шмат гадоў стаяць на абароне законных інтарэсаў работнікаў сваіх сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый.

Падчас справаздачна-выбарчай канферэнцыі Мастоўскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, што адбылася на мінулым тыдні, многія з актывістаў прафсаюзнага жыцця былі ўзнагароджаны. Ганаровай граматы абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК удастоены А.Г. Палойка – намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама ЗАТ “Гудзевічы”. Удзячнасцю абкама прафсаюза        адзначана Н.М. Чэкуць – бухгалтар КПУП “Мастоўская сельгастэхніка”, старшыня рэвізійнай камісіі райкама прафсаюза работнікаў АПК. Ганаровую грамату райкама прафсаюза атрымала В.В. Ацьман – бухгалтар, старшыня прафкама СВК “Азяранскі”.

За шматгадовую добрасумленную працу і актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці ўдзячнасцю раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК былі ўзнагароджаны: Р.Р. Васюкевіч – інжынер, старшыня прафкама  прадпрыемства  меліяратыўных сістэм “Мастоўскае ПМС”, Л.Дз. Лагодская – інжынер па ахове працы філіяла “Дубна” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”, В.І. Грабоўская – загадчыца ветаптэкі, старшыня прафкама раённай ветэрынарнай станцыі, У.К. Кучун – вядучы інжынер, старшыня прафкама вытворчага кааператыва “Мастоўскае райсельэнерга”, В.З. Астапчэня – бухгалтар, казначэй прафкама ААТ “Чарлёна”, Г.М. Біч – бухгалтар, старшыня прафкама ААТ “Рагозніцкі крухмальны завод”, М.А. Макарэвіч – эканаміст па працы, казначэй прафкама Мастоўскай МПМК-155, А. І. Кавалевіч – начальнік тэхцэнтра, старшыня прафкама Мастоўскага рамонтнага завода, С.Л.Штарнова – галоўны спецыяліст аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама,         А. М. Данцэвіч – інспектар аддзела кадраў, старшыня прафкама ААТ “Мастырамбуд”.

Каштоўным падарункам была адзначана шматгадовая плённая праца на пасадзе старшыні прафкама адкрытага акцыянернага таварыства “Чарлёна”  І.І. Хоха.

Н. БЯЙДУК 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио