Нядаўна ў музеі “Лес і чалавек” адкрылася новая выстава пад назвай “Назад у мінулае”.
Яе арганізатары прапануюць наведвальнікам успомніць часы існавання СССР, паглядзець любімыя савецкія цацкі, школьную форму і адзенне, старыя школьныя падручнікі і ранцы, інтэр’ер, прадметы быту і савецкую бытавую тэхніку. Нагадаюць пра эпоху СССР і медыцынскія інструменты, грошы і карткі, па якіх пакупнікі набывалі неабходныя тавары. У музеі можна ўбачыць і бытавыя сіфоны для прыгатавання газіроўкі ў дамашніх умовах. Акрамя таго, ёсць магчымасць па фотаздымках успомніць выгляд райцэнтра ў савецкія часы.
Як паведамілі ў музеі, экспазіцыя выставы збіралася з фондаў установы, асабістых фондаў яе супрацоўнікаў і жыхароў горада Масты. Выстава “Назад у мінулае” працягнецца да канца верасня.
А. ШВЯДКО
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад