15 кастрычніка завяршылася рэспубліканская акцыя «Чысты лес»
Як паведаміла памочнік ляснічага Мастоўскага лясніцтва Святлана Чаславаўна Тамашэвіч, удзел у акцыі прынялі вучні Правамастоўскай СШ і СШ №2 г. Масты. Рабяты ўнеслі пасільны ўклад у навядзенне парадку ў лесапаркавых частках зялёных зон, ачысціўшы ад смецця прыбярэжную тэрыторыю Нёмана ў межах горада, узбочыну аўтадарогі, якая злучае Масты і Масты Правыя, а таксама некаторыя месцы адпачынку. Каб зрабіць работу больш зручнай, Мастоўскае лясніцтва забяспечыла ўдзельнікаў акцыі пальчаткамі і мяшкамі для збору смецця.
А. ШВЯДКО
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад