07 марта 2026 — 12:44
Яркае выступленне вучняў Лунненскай сярэдняй школы імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета на абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу “Сэрцам адданыя роднай зямлі” прысвечана маючаму адбыцца Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
У нумары, па словах педагога Ірыны Сідар, якая рыхтавала рабят да конкурсу, перапляліся харэаграфія з элементамі чырлідынга. Спецыяльна былі выпечаны караваі, а лёгкасці і пяшчоты нумару дадалі тканіны блакітнага і белага колеру, што сімвалізуюць чысціню і гармонію, бездакорнасць і мір.
– Мы рыхтаваліся да конкурсу на працягу некалькіх месяцаў. Падбіралі касцюмы, ставілі нумар. Гэта не проста пастаноўка, а вынік глыбокіх пачуццяў і перажыванняў. І наша выступленне, і сам конкурс дэманструе нашу любоў да роднай краіны праз творчасць. Назва “Сэрцам адданыя роднай зямлі” гаворыць сама за сябе – усе мы патрыёты, і ганарымся сваёй Беларуссю, – падзялілася меркаваннямі Ірына Іванаўна.

.jpg)
Як вынік – калектыў школы ўзнагароджаны Дыпломам 1 ступені галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама ў намінацыі “Тэматычнае відовішчнае прадстаўленне”.

Трэба адзначыць, што пераможцы абласнога этапа прымуць удзел у рэспубліканскім конкурсе, дзе чакаецца маштабны канцэрт, прысвечаны дзаржаўным сімвалам, і яркае шоу.
Наталля ШЭЎЧЫК
Фота Лунненскай сярэдняй школы
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад