Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЭкономикаСодействие занятости населения

Навучанне ­ шанц атрымаць новую работу

Навучанне ­ шанц  атрымаць новую работу07 сентября 2018 — 16:51

Немагчыма ўладкавацца на працу з­за адсутнасці неабходнай кваліфікацыі? Страчана здольнасць да выканання работы па ранейшай прафесіі ці ўзніклі медыцынскія супрацьпаказанні? Няма рабочага месца, якое б адпавядала існуючым прафесійным навыкам? Выхад ёсць. Гэта накіраванне на навучанне.

У свой час гэтай магчымасцю скарыстаўся мастаўчанін Павел Таўкун.

­ Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мастоўскага райвыканкама я быў накіраваны на навучанне па спецыяльнасці “прадавец”. Пасля трох месяцаў навучання і атрымання адпаведнага дакумента, быў уладкаваны на працу ў Мастоўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Працаваў ва ўніверсаме “Родны кут”, а таксама быў заняты на выязным гандлі. Зараз знайшоў месца ў Гродне – працую прадаўцом на складзе будаўнічага магазіна. Безумоўна, без спецыяльнасці і атрыманых прафесійных ведаў і навыкаў гэтую работу я бы не атрымаў, ­ разважае Павел.

Хутка год, як другі наш зямляк Віктар Лісоўскі асвойвае азы прафесіі аператара ПЭВМ у гімназіі №1 г.Масты.

­ Па накіраванні службы занятасці я навучаўся ў Гродне на працягу двух месяцаў. Памятаю, нават стыпендыю невялікую атрымліваў у гэты перыяд. Паспяхова здаўшы выніковы экзамен, зноў звярнуўся ва ўпраўленне, дзе мне прапанавалі месца ў гімназіі №1. Праца мяне задавольвае, ёсць думкі прадоўжыць навучанне ў гэтым жа накірунку, ­ дзеліцца Віктар.

І такія прыклады, калі накіраванне на навучанне – гэта рэальны шанц для чалавека атрымаць новую прафесію і работу, можна прыводзіць яшчэ. Як адзначае намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марына Кузьмінічна Семянюк, арганізацыя навучання беспрацоўных ставіць на мэце павышэнне канкурэнтаздольнасці непрацуючых грамадзян на рынку працы і пашырэнне магчымасці для іх далейшага працаўладкавання.

­ Паслугі па прафесійнай арыентацыі аказваюцца бясплатна. Такім жа чынам праводзіцца і медыцынскі агляд па вызначэнні прафесійнай прыгоднасці, для праходжання якога ўпраўленнем выдаецца накіраванне, ­ расказвае Марына Кузьмінічна. – З беспрацоўным заключаецца дагавор, дзе вызначаюцца правы, абавязкі і адказнасць бакоў. Калі ж са згоды чалавека ён напраўляецца на навучанне ў адпаведнасці з заяўкай канкрэтнага наймальніка, гарантуючага яго працаўладкаванне, заключаецца трохбаковы дагавор. Перыяд навучання па накіраванні службы занятасці залічваецца ў агульны працоўны стаж. На перыяд прафесійнага навучання назначаецца стыпендыя.

Менавіта зараз, у верасні, упраўленне фарміруе групы па навучанні непрацуючых грамадзян па наступных прафесіях: электрагазазваршчык, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў, машыніст­качагар кацельнай, тынкоўшчык, цырульнік, прадавец, повар, слесар па рамонце аўтамабіляў, швачка. Таксама арганізуюцца курсы “Прадпрымальніцкая справа”.

Навучанне праводзіцца ў інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Гродзенскага ўніверсітэта імя Я.Купалы і ў цэнтры павышэння кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў райсельгасхарчу Мастоўскага райвыканкама. Той, хто накіраваны на навучанне ў Гродна, забяспечваецца жыллём. Жадаючыя, што маюць намер атрымаць названыя спецыяльнасці, могуць звяртацца па тэлефонах 3­36­98, 6­20­42 ці па адрасе: г. Масты, вуліца Лермантава,11а.

Скарыстайце свой шанц – набывайце новую прафесію і атрымлівайце новае месца працы.                       Н.ШЭЎЧЫК

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио