Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Навагоднія цуды на “Прывале”!

Навагоднія цуды на “Прывале”!10 января 2019 — 08:20

Навучэнцы нашай школы, дзеці з апякунскай, прыёмнай сем’яў у рамках акцыі “Нашы дзеці” пабывалі ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза на базе адпачынку "Прывал".

Як толькі мы пад'ехалі, насустрач нам адразу паспяшаліся казачныя персанажы. Атмасфера свята пануе ўжо пры ўваходзе, і наведвальнікі адпраўляюцца ў казачнае падарожжа.

Насуперак усім законам геаграфіі мы змаглі ўбачыць, як сустракаюць Новы год у Кітаі, Германіі, Італіі, Японіі і Мексіцы. Рабяты даведаліся, як народы свету святкуюць адно з самых маляўнічых святаў на планеце. Гэта свайго роду квэст па навагодніх традыцыях, якія характэрны той ці іншай краіне свету.

На кітайскай пляцоўцы запраўляў святам брат Дзядулі Мароза - Шо Хін. Ён і расказаў усім гасцям, што Новы год у азіяцкай краіне сустракаюць танцамі драконаў. Здаўна лічыцца, што пэўныя рухі абараняюць ад гора і няшчасця ў надыходзячым  годзе. Тут жа каля ёлкі дзеці змаглі ўбачыць маляўнічае шоу з чырвоным і сінім драконамі.

З нямецкімі традыцыямі пазнаёміў Святы Мікалай і яго памочнік Крампус-істота, падобная на аленя. Крампус карае непаслухмяных дзяцей, адбірае падарункі. Але на "Прывале" яго ніхто не баяўся. Крампус жартаваў і гуляў з дзятвой, якая акунулася ў атмасферу весялосці і казкі.

Рабяты пазнаёміліся і з феяй Бефанай, якая прыходзіць на Новы год да італьянскіх дзетак, і з японскім Сегацу- Санам, і з мексіканскім братам Дзеда Мароза Панча Клаўсам.

Цэнтрам свята стала рэзідэнцыя Дзеда Мароза і Снягурачкі. Усімі любімыя персанажы нашых казак прадоўжылі свята ля галоўнай ёлкі.  З вачамі, якія свяціліся ад радасці і весялосці,  у прыўзнятым настроі рабяты вадзілі карагоды з Дзедам Марозам, Снягурачкай, іншымі казачнымі персанажамі вакол маляўніча ўпрыгожанай навагодняй ёлкі.

А наперадзе чакала яшчэ адно запамінальнае прадстаўленне пад купалам цырка. Сцішыўшыся пасля актыўных гульняў, дзеці расселіся на лавачкі, і прадстаўленне пачалося. Вясёлыя клоўны, цыркавыя артысты і, вядома ж, доўгачаканыя вясёлыя малпачкі! Святочнае дзейства захапіла ўсіх-і дзяцей, і дарослых. Апладзіравалі, не шкадуючы далонек.

І якое ж навагодняе свята без падарунка! На выхадзе кожнае дзіця атрымала свой падарунак. Задаволеныя і шчаслівыя, па дарозе дадому дзеці наперабой дзяліліся ўражаннямі. Падарожжа па навагодніх традыцыях розных краін стала незабыўным для кожнага.

 

Н. Якубец, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа»


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио