У чытальнай зале Мастоўскай раённай бібліятэкі адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання для сталых грамадзян “Добрыя сустрэчы”, пры ўдзеле Мастоўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. Мерапрыемства ладзілася з нагоды Дня народнага адзінства па тэме "Пра Радзіму пішам вершы".
Старшыня Мастоўскай ветэранскай арганізацыі Ірына Яўгенаўна Сераброўская прачытала душэўныя вершы Сямёна Уладзіміравіча Занозы, які, на жаль, не змог прысутнічаць сам. Сваімі новымі паэтычнымі творамі парадавала і шаноўная Зоя Мікалаеўна Касьяновіч.
Я была запрошана ў якасці прадстаўніка Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З задавальненнем прачытала свае патрыятычныя вершы з новай кнігі "Як мае быць...", якую падаравала ў бібліятэчны фонд.
Вяла імпрэзу гаспадыня чытальнай залы Святлана Іванаўна Чайкіна.
Сяброўская атмасфера за круглым сталом Мастоўскай раённай бібліятэкі мяне так уразіла, што экспромтам нарадзіўся новы верш.
Тамара МАЗУР
Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале
Подписывайтесь по ссылке
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад