Прызыў у армію зараз будзе праходзіць па-новаму
З наступнага года грамадзяне на службу ва Узброеныя Сілы і іншыя воінскія фар-міраванні будуць прызывацца не ў два, а ў тры этапы. Як паведаміў раённы ваенны камісар падпалкоўнік Талочак Віталій Антонавіч, зараз рыхтуецца адпаведны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Першы этап супадае з цяперашнім зімовым прызывам – праходзіць у студзені-лютым. Другі этап прыпадае на чэрвень-ліпень, трэці этап – на кастрычнік-лістапад. Падчас правядзення першага і трэцяга этапаў прызыву маладыя людзі будуць адпраўляцца непасрэдна ў воінскія часці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Асаблівасцю другога этапа стане арыентацыя на воінскія фарміраванні сілавых структур: унутраных войскаў МУС, памежных войскаў і падраздзяленняў Камітэта дзяржбяспекі. Пры гэтым тэрміны службы не змяняюцца.
Па словах Віталія Антонавіча Талочака, на сённяшні дзень мастоўскія рабяты – адныя з лепшых у плане патрыятычнага настрою. Яны дастойна служаць, многія прымаюць рашэнне звязаць свой далейшы лёс з арміяй. Напрыклад, сёлета 10 юнакоў сталі курсантамі Ваеннай акадэміі. Гэта шмат для нашага раёна, асабліва калі ўлічыць той факт, што на яго тэрыторыі няма воінскіх часцей. Акрамя таго, за апошнія гады знікае такое паняцце, як “укланісты”. Многія рабяты пасля заканчэння тэрміну службы выказваюць жаданне застацца на кантрактнай аснове.
Бліжэйшы Дзень прызыўніка пройдзе ў раённым Доме культуры пасля Новага года. Ва ўрачыстай атмасферы маладым людзям будуць уручаны павесткі. Ветэраны вайны, афіцэры запасу, ваеннаслужачыя, бацькі скажуць цёплыя словы ў адрас будучага маладога папаўнення, падзеляцца вопытам, а артысты абавязкова парадуюць лю-бімымі песнямі. На мерапрыемства запрашаюцца прызыўнікі, іх бацькі і родныя.
А. ШВЯДКО
На здымках учарашні прызыўнік, сёння ваенна-служачы в/ч 92616 г. Брэста Максім АЎСЕЙЧЫК.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад