Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Наш раён ужо сее

Наш раён ужо сее27 марта 2012 — 10:00

У добры час, хлебароб

Хлебаробам Мастоўшчыны ў гэтым годзе неабходна пасеяць 9801 гектар яравых зерневых і зернебабавых культур. Самы вялікі зерневы клін у “Азяранскім” – больш як 2000 гектараў, па 1700 гектараў – у “Чарлёне” і “Гудзевічах”. Найбольшыя плошчы будут заняты пад ячменем – 2565 гектараў і  пшаніцай —1750 гектараў.

Наступіла цяпло, павялічыўся светавы дзень, і ў поле выйшлі хлебаробы. У апошнія гады першымі ў нашым раёне пачынаюць сяўбу сельскія працаўнікі з “Мастаўчанкі”. Сеяць авёс пачынаюць на лёгкіх глебах.

22 сакавіка ў полі недалёка вёскі  Ляда працавалі два сеяльныя агрэгаты Іосіфа Іосіфа-віча Бахара  і Іосіфа Францавіча Лойкі.За дзень было пасеяна 26 гектараў аўсу.

На наступны дзень, 23 сакавіка, ужо працавалі сеяльныя агрэгаты у сельгаспрадпрыемствах “Дубна”, “Азяранскі” і “Чарлёна”. У суботу сяўбу вялі ва  ўсіх гаспадарках раёна.

За некалькі першых дзён сяўбы ў раёне было пасеяна амаль 700 гектараў. Найбольшыя плошчы засеялі ў РУСП “Мастаўчанка” і сельгаскааператыве імя А.Міцкевіча – каля 200 гектараў,130 гектараў у сельгас-прадпрыемстве “Дубна”, у астатніх гаспадарках – у межах 100 гектараў.

У добры шлях, хлебаробы. Няхай садзейнічаюць вам удача і надвор”е!

С. ЗВЯРОВІЧНа здымку: сяўбу вядзе Іосіф Іосіфавіч БАХАР з  “Мастаўчанкі”.       Фото аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио