“Паглядзіце, які ўтульны і прыгожы ў нас цяпер магазін,— гаварылі мне жыхары Заполля,—як дзе-небудь у горадзе”. За гэта яны выказалі шчырую ўдзячнасць кіраўнікам абласной і раённай улады, старшыні райспажыўтварыста.
Магазін на рамонт быў закрыты ў ліпені, а ў кастрычніку ўжо пачаў работу. Райспажыўтаварыста на яго рамонт затраціла 37 мільёнаў рублёў, яшчэ амаль 11 пайшло за закуп новага абсталявання. Затое магазін цяпер прываблівае як сваім выглядам, так і багаццем тавараў. Абслугоўвае ён 290 чалавек.
С. ЗВЯРОВІЧ
На здымках: так зараз выглядае магазін у Заполлі.
Фото аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад