Доўгая і слаўная гісторыя ў гэтага населенага пункта на беразе Зяльвянкі. Пескі ўпамінаюцца ў XVI стагоддзі, калі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага. На беразе Зяльвянкі стаяў вялікі замак, які належаў магнатам Сапегам. З 1795 года мястэчка ў Расійскай імперыі. З 1921 года у складзе Польшчы, цэнтр гміны Ваўкавыскага павета Беластокскага ваяводства. У 1939 годзе перайшлі да БССР. З кастрычніка 1940 года Пескі цэнтр сельсавета.
Наш Вёсачка мая родная... Тут мы нарадзіліся, выраслі, працуем. Мяняюцца стагоддзі, праходзяць і знікаюць людскія пакаленні. Нястрымнае і вечнае цячэнне ракі жыцця. Яна зносіць і людскую радасць, і смутак, і знесла б у нябыт усё без астатку, калі б не былі такімі чыстымі крыніцы народнай памяці, што песнямі і казкамі, баладамі і паданнямі звязалі нас з далёкімі нашымі продкамі. І гэту нашу родную зямельку мы павінны з вамі ўшаноўваць і ўпрыгожваць, каб красавала і багацела на ім жыццё.
Наша вёска Пескі размясцілася на беразе ракі Зяльвянка ў маляўнічым куточку нашай роднай зямлі. І мы не перастаем любавацца гэтай нашай мясцінай.Калісьці ў мінулым наша вёска называлася мястэчкам, у якім ладзіліся кірмашы, розныя забавы. У сучасны час яна завецца аграгарадком.
У нашым сучасным аграгарадку Пескі пражываюць 602 чалавекі: з іх 57 дзяцей, 207 пенсіянераў, 338 – працаздольных. Гэта добрыя і шчырыя людзі, якія ўмеюць добра працаваць, весела адпачываць, гатовы ў любы момант прыйсці на дапамогу другім аднавяскоўцам, падзяліцца з другімі сваім болем і радаснымі падзеямі.
Ёсць у нас і самыя старэйшыя жыхары. У гэтым годзе ім спаўняецца 95 гадоў. Гэта Ганна Якаўлеўна Данілюк, Вера Ігнатаўна Дубаневіч і яшчэ 22 жыхары, якія нарадзіліся ў 19191930 гадах. З віншавання самых старэйшых жыхароў распачалося свята вёскі Пескі, якое адбылося ў канцы жніўня на пляцоўцы каля клуба.
Песнямі віншавалі землякоў, якія ў гэтым годзе адзначалі свае юбілейныя даты 60, 70, 80 гадоў, мнагадзетных матуль, якія нарадзілі траіх і больш дзяцей. У нашым аграгарадку жывуць матулі, якія нарадзілі 6 і 5 дзяцей, і былі ўзнагароджаны Медалём мацярынства I і II ступені ў 1972 і 1987 годзе. Гэта Марыя Мікалаеўна Заблоцкая і Станіслава Браніславаўна Заблоцкая.
Віншавалі самага маленькага жыхара Арцёма Сяргеевіча Алдашэнкава, які нарадзіўся 18 студзеня 2014 года, і яго бацькоў Кацярыну і Сяргея Алдашэнкавых. Таксама быў падрыхтаваны музычны падарунак тым, хто святкаваў у гэты дзень свой дзень нараджэння. Гэта Аляксандр Уладзіміравіч Афонькін, Ганна Юльянаўна Саўко, Сяргей Мікалаевіч Чарняк.
Цікавыя музычныя падарункі для ўсіх жыхароў падрыхтавалі вакальны гурт “Івушкі” нашага клуба, вакальныя дуэты і салісткі Наталля Радзінская, Вольга Савошчык, Дар’я Засценчык, Кацярына Радзінская і наша самая малодшая выканаўца Мілана Чарняк. Вялікі дзякуй ім за гэта!
Выстаўку “Матулін куфэрак” прадставіла Тамара Іванаўна Савошчык. Гэта адзенне 4050 гадоў мінулага стагоддзя вышываныя фартух, блузка, ручнікі, а таксама абрусы, дываны.У добрым настроі пакідалі пляцоўку жыхары нашага аграгарадка Пескі.В. КЕЙКА,загадчыца Пескаўскага клуба
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад