Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньСоциумКультураБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Природа и экологияПриродаБеларусь - ЭТО МЫ!Беларусь - ЭТО МЫ!Год качестваГод мира и созидания

Народнае гулянне «Вясёлы вазок – чатыры колы» адбылося ў Курылавічах

Народнае гулянне «Вясёлы вазок – чатыры колы»  адбылося ў Курылавічах23 июля 2023 — 13:06

У чарговы раз у аграгарадку Курылавічы праходзіць народнае гулянне “Вясёлы вазок – чатыры колы”.

Шэсце вазкоў, мотаблокаў, веласіпедаў і іншага калёснага транспарту, упрыгожанага рушнікамі, шарамі, кветкамі пачынаецца ад лясніцтва на ўскрайку вёскі і рухаецца па цэнтральнай вуліцы Міру да галоўнай пляцоўкі свята каля сельскага Дома культуры. Людзі выйшлі на тратуары ля сваіх дамоў,  воклічамі і ўзмахаамі рук вітаюць удзельнікаў незвычайнага шэсця.

Каля помніка загінуўшым воінам усе спыняюцца на кароткі мітынг, ушаноўваюць хвілінай маўчання памяць аб загінуўшых жыхарах аграгарадка і ўскладваюць кветкі да пастамента.

Затым усе накіроўваюцца да па-святочнаму ўпрыгожанай пляцоўкі каля Дома культуры. Вядучыя свята Вера Нікіціч і Максім Сярдзечны частуюць усіх караваем.

Тэатралізаванае прадстаўленне “Едуць, едуць да нас госці” пачынае Гаспадыня. З песнямі і танцамі на пляцоўку на “Коніку” – сімвалу ўсяго свята “выязджаюць” артысты. Ролю “Коніка” выконвае ўдзельніца дзіцячага танцавальнага калектыва “Крыніца” Ксенія Тоўсцік, а песні і танцы –дзяўчынкі-весялінкі Насця і Каця Мілюк, а таксама Каця Левероўская. Яны таксама ўдзельнікі гэтага калектыву. Усіх  іх сустракаюць апладысментамі.

У прадстаўленні ўдзельнічаюць героі беларускага народнага гумару Дзед (Мікалай Астапчук)  і Баба (Галіна Саўчук), а таксама персанажы з п’есы Віталя Вольскага “Несцерка” – пан Шкляр, пані Мальвіна, яе дачка Насця, хлопец Юрка, вясёлая Гандлярка, Музыка з кірмашу. Іх ролі выдатна выконвалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Дома культуры Вера Войцік, Мікалай Рахунак, Уладзімір Барташ, Марына Жоглік. Яны таксама спявалі песні.

У малодшага пакалення жыхароў аграгарадка вялікую цікавасць выклікалі “Мядзьведзь” і “Маша”, ролю якіх выканалі Дзяніс Новікаў і юная жыхарка Курылавічаў Даша Скіба.

Апладысментамі сустракалі ўдзельнікі свята кіроўцаў “вясёлых вазкоў” Аляксандра Равінскага, Мікалая Астапчука і іншых, якія прывезлі ў аграгарадок свята, песні,танцы, забавы. Яны атрымалі ўзнагароды.

 

На свяце дзейнічала бяспроігрышная латарэя, можна было купіць розныя сувеніры і  вырабы майстроў.

Цікавым было выступленне артыстаў Жалудоцкага дома культуры

Мы папрасілі выказаць свае думкі ўдзельнікаў мерапрыемства.

Сяргей Каспяровіч,

старшыня Курылавіцкага сельсавета:

–У гэтым месяцы ў нас шмат важных святаў – Дзень Незалежнасці, Дзень вызвалення Мастоўшчыны  і брэндавае свята нашага аграгарадка. Я вельмі ўдзячны жыхарам Курылавіч за тое, што яны навялі парадак каля сваіх дамоў і на вуліцы, адрамантавалі платы, прыбралі падворкі і з добрым настроем прыйшлі на свята. Наша малая радзіма мае багатую гісторыю, добрыя традыцыі, хацелася б каб яны жылі і развіваліся. Я ўдзячны ўдзельнікам нашай мастацкай самадзйнасці за тое, што яны гэта добра разумеюць і сваёй творчасць  аздабляюць нашы святы. Брэнд у нас традыцыйны, а прадстаўленне  кожны раз арыгінальнае і непаўторнае.

Вера Нікіціч,

жыхарка аграгарадка,

вучаніца Курылавіцкай школы:

–Мне вельмі падабаецца гэтае свята нашага аграгарадка, яно вясёлае і пазітыўнае. Я ў ім прымаю самы актыўны ўдзел – была вядучай разам з Максімам Сярдзечным. Ён жыве і вучыцца ў Гродна, але прыязджае да нас на святы, прымае ўдзел у мастацкай самадзейнасці. Мне здаецца, што мы дапамаглі мясцовым артыстам стварыць непаўторную атмасферу свята, парадавалі жыхароў аграгарадка.

Сяргей Барысевіч,

кіраўнік Жалудоцкага Дома культуры і адпачынку:

–У нас з жыхарамі Мастоўшчыны даўнія і трывалыя сувязі. На гэты раз у госці да жыхароў аграгарадка Курылавічы прыехаў народны ансамбль народной песні “Сябрына”, якому ў гэтым годзе спаўняецца 30 гадоў. Мы прывезлі мясцовым сялянам свае лепшыя песні, каб парадаваць іх на свяце. Прыемна было чуць апладысменты. Некаторыя нават танцавалі пад нашу музыку.

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

Фото аўтара

Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале

Подписывайтесь по ссылке

#праздник #бренд #Куриловичи #Мостовщина

 

 



Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио