Васьмікласніца пятай гарадской школы Людміла Мацісовіч маляваннем займаецца даўно. Чатыры гады назад нават пачала наведваць школу мастацтваў, каб больш дасканала асвоіць гэтую цікавую навуку.Свае сілы і здольнасці Людміла спрабуе, прымаючы ўдзел у розных творчых конкурсах. І варта дадаць, што журы гэтых конкурсаў даволі высока ацэньвае малюнкі васьмікласніцы.
У пераважнай большасці з іх юная мастачка або пераможцай выходзіць, або другое месца займае. Так было, напрыклад, у конкурсе “Выратавальнікі вачыма дзяцей”, у конкурсе, аб’яўленым раённай арганізацыяй таварыства Чырвонага Крыжа, дырэкцыяй заказніка “Ліпічанская пушча”, некаторых іншых. Аб таленце дзяўчыны сведчаць дыпломы і граматы, якімі ўзнагароджана юная мастачка. Апошнюю грамату Людміла Мацісовіч атрымала зусім нядаўна, напачатку трэцяй чвэрці – за ўдзел у конкурсе, што быў аб’яўлены дырэкцыяй заказніка “Ліпічанская пушча”.
На здымку: юная мастачка з пятай гарадской школы Людміла МАЦІСОВІЧ з адным са сваіх малюнкаў.
Фота М. ПАВЯДАЙКІ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад