З дыпломамі за духоўнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганду песні і актыўны ўдзел у культурным жыцці вобласці і падарункамі вярнуліся з абласнога фестывалю “Не старэюць душой ветэраны” народны хор ветэранаў “Надзея” і народны мужчынскі хор.
Фестываль праводзіцца ў Ваўкавыску.Ужо стала добрай традыцыяй, што нашы хоры не толькі не прапусцілі ні аднаго песеннага форуму ў Ваўкавыску, але і заўсёды вяртаюцца адтуль з узнагародамі. На гэты раз дыпломамі былі адзначаны таксама салісты хораў Ганна Рымко, Генадзь Рагацэвіч і Аляксандр Швяцоў.
На суд журы і гледачоў хор “Надзея” прадаставіў народныя песні і на ваенна-патрыятычную тэматыку. Мужчынскі народны хор з поспехам прадэмантраваў акадэмічную манеру спеваў.
— Мы заўсёды з задавальненнем удзельнічаем у гэтым фестывалі. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці ўсім удзельнікам хору, якія дзеля любові да песні, якая дапамагае ім у жыцці, гатовы па першаму майму за-кліку спяшацца на рэпетыцыі, ахвяруючы сваім часам, — дзеліцца ўражаннямі кіраўнік хору “Надзея” Ірына Содаль.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад