Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Найлепшы прыклад чалавечнасці

Найлепшы прыклад чалавечнасці26 ноября 2012 — 10:00

У справе выхавання маладога пакалення вельмі важна мець прыклад чалавечнасці, шчырасці, дабрыні. Асабліва гэта актуальна ў наш час –  імклівы, камп’ютарызаваны, нават жорсткі. Навучаючы лепшым чалавечым якасцям, настаўнік часта знаёміць сваіх выхаванцаў з асобамі, з якіх трэба браць прыклад, якія вартыя таго, каб іх ведалі, памяталі, пазнавалі ў твар. Як і ў кожнай справе, у выхаванні лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. 

   Вучням Дубненскай сярэдняй школы вельмі пашанцавала, бо кожны дзень яны бачаць, адчуваюць на сабе, як клапатліва ставіцца да землякоў, да іх, юных грамадзян краіны,  наш шматгадовы спонсар – кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Гарызонт” Г. В. Мыслівец. Дзякуючы яго фінансавай дапамозе, толькі ў гэтым годзе змаглі набыць для школы спартыўны інвентар, дэманстрацыйны стол для кабінета хіміі, вучэбную дошку для кабінета англійскай мовы, лазерны прынтар – усё на агульную суму 8000000 рублёў. Акрамя гэтага, штодзень у школьнай сталовай гатуюцца абеды з выкарыстаннем агародніны, якую вырасцілі, атрымаўшы  вясной насенне ад Генрыха Валяр’янавіча. Трэба адзначыць, што ён не толькі забяспечыў школу насеннем морквы, буракоў, цыбулі, бульбы, капусты, але яшчэ даў вычарпальную кансультацыю, як атрымаць з яго добры ўраджай.

    Калі ў мінулыя гады школа мела патрэбу ў агародніне, то ніколі не адмаўляў нам у дапамозе. Даводзілася звяртацца да яго і за грашовай падтрымкай – ні разу не мелі адказу. Ведаем ад аднавяскоўцаў, што ніводнай іх просьбы не пакінуў  фермер без увагі. Людзі разважаюць так: “Не ўрадзіла агародніна – не бяда. Звернемся да Генрыха Валяр’янавіча  і набудзем па прымальным кошце неабходнае”. Праўда, часцей за ўсё, дапамагае ён бясплатна.

Яго дабрачынная дзейнасць – найлепшы прыклад шчодрасці і спагады. Яго жыццёвая пазіцыя – узор для пераймання. Генрых Валяр’янавіч – чалавек, якога трэба ведаць у твар і ганарыцца тым, што жывем побач з ім.

    Хутка  ў Генрыха Валяр’янавіча юбілей. Хочам выказаць нашаму земляку словы шчырай удзячнасці і прызнання, пажадаць плёну ў нялёгкай працы на зямлі, разумення і падтрымкі ва ўсіх яго справах, здароўя і сямейнага ладу.                  

Г. МУХА, ад імя педкалектыву Дубненскай СШНа здымку:  да фермера Г. В. МЫСЛІЎЦА прыязджаюць вучыцца спецыялісты з розных краін: у час  адной з такіх сустрэч.        Фота БЕЛТА       


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио