Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Найбольш дзяцей нарадзілася ў Пацавічах

Найбольш дзяцей нарадзілася ў Пацавічах31 января 2012 — 10:00

На тэрыторыі Пацавіцкага сельскага Савета ў мінулым годзе нарадзіліся 17 дзяцей: дзесяць дзяўчынак і сем хлопчыкаў -- гэта больш, чым  у пазамінулым годзе. Зараз у трынаццаці населеных пунктах сельсавета пражываюць  чатырнаццаць мнагадзетных сем’яў. Аб гэтым паведаміла рэдакцыі кіраўнік справамі Пацавіцкага сельвыканкама А.М. Ухналевіч.

 

  Так усталявана  чалавечая існасць: нараджэнне, шлюб і адыход з жыцця… І калі апошняе навявае сумны роздум, дык нараджэнне немаўляці— падзея больш чым радасная—гэта працяг нашага зямнога быцця. Надзея, што нашчадкі паспеюць рэалізаваць тыя планы, якія не паспелі ажыццявіць продкі. І шчаслівыя тыя бацькі, якія могуць перадаць сваю эстафету тром,  чатыром , а то і больш сваім крывіначкам. Шкада толькі, што  апошнім часам  большасць жанчын аддаюць перавагу не мацярынству, а кар’еры і матэрыяльнаму дастатку. Мне здаецца, што дастойна выхаваць некалькі дзяцей не менш пачэсна, чым паспяхова кіраваць якой-небудзь фірмай ці прадпрыемствам.

 

  І як добра, што некаторыя пацавіцкія жанчыны выбралі для сябе мацярынства. Якраз напярэдадні Новага года старшыня райвыканкама А.С. Шафарэвіч уручыў ордэн Маці Тамары Іванаўне Лапіч, якая разам з мужам Іосіфам Тадэвушавічам выхоўвае пяць дзяцей.  Ордэн—яскравае сведчанне таго, што дзяржава высока ацэньвае мацярынскі подзвіг. Не без пад-трымкі дзяржавы сям’я Лапічаў змагла пабудаваць для сваёй вялікай сям’і прасторную кватэру ў райцэнтры.

 

  У мінулым годзе статус мнагадзетнай набыла  сям’я Алёны Уладзіміраўны і Андрэя Паўлавіча Клімчукоў: на радасць і ўцеху бацькам і  двум брацікам нарадзілася дачушка  і сястрычка Соф’я.

 

  Па трое дзяцей выхоўваюцца зараз у сем’ях Варцаў, Вялічкаў, братоў Леаніда і Віктара Мушынскіх. Як зазначыла Алена Мікалаеўна Ухналевіч, як правіла, мнагадзетныя бацькі, што пражываюць на тэрыторыі Пацавіцкага сельсавета, і самыя выхоўваліся ў свой час у мнагадзетных сем’ях. Для іх мець вялікую сям’ю—як закон жыцця...

 

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио