Зараз на тэрыторыі Курылавіцкага сельскага Савета пражываюць 22 мнагадзетныя сям’і. Усе яны пастаянна ў полі зроку мясцовай улады. Толькі за адзінаццаць месяцаў бягучага года нара-дзілася дзесяць немаўлят. Аб гэтым паведаміла ўпраўляючы справамі Курылавіцкага сельвыканкама Галіна Феліксаўна Дубатоўка. Некаторыя сем’і набылі статус мнагадзетных. Дзеці нараджаюцца—жыццё працягваецца.
Толькі за два апошнія гады чатыры мнага-дзетныя мамы, якія пражываюць на тэрыторыі сельскага Савета, адзначаны ордэнам Маці. Трэцяе дзіця, дачушка Кацярына, нарадзілася ў сям’і Алены Міхайлаўны і Алега Канстанцінавіча Хватаў. Сям’я жыве ў добраўпарадкаваным доме ў Курылавічах. З нараджэннем сына Арцёма статус мнага-дзетнай набыла сям’я Аксаны Аляксееўны і Дзмітрыя Леанідавіча Біжака. Сын Кірыл нарадзіўся на радасць бацькам Наталлі Казіміраўне, Валянціну Віктаравічу і сястрычкам Валянціне і Аляксандры Радзівонам. Гэтыя дзве сям’і пражываюць у Нацкава.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад