Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Набылі статус мнагадзетных і ордэн заслужылі

12 декабря 2011 — 10:00

Зараз на тэрыторыі Курылавіцкага сельскага Савета  пражываюць 22 мнагадзетныя сям’і. Усе яны  пастаянна ў полі зроку мясцовай улады. Толькі за     адзінаццаць месяцаў бягучага года нара-дзілася дзесяць немаўлят. Аб гэтым паведаміла ўпраўляючы справамі Курылавіцкага сельвыканкама Галіна Феліксаўна Дубатоўка. Некаторыя сем’і набылі статус мнагадзетных. Дзеці нараджаюцца—жыццё працягваецца.

  Толькі за два апошнія гады  чатыры мнага-дзетныя мамы, якія пражываюць на тэрыторыі сельскага Савета, адзначаны ордэнам Маці.  Трэцяе дзіця, дачушка Кацярына, нарадзілася ў сям’і Алены Міхайлаўны і Алега Канстанцінавіча Хватаў. Сям’я жыве ў добраўпарадкаваным доме ў Курылавічах. З нараджэннем сына Арцёма статус мнага-дзетнай набыла сям’я Аксаны Аляксееўны і  Дзмітрыя Леанідавіча Біжака. Сын Кірыл нарадзіўся на радасць  бацькам Наталлі Казіміраўне,   Валянціну  Віктаравічу і сястрычкам Валянціне і Аляксандры Радзівонам. Гэтыя  дзве сям’і пражываюць у Нацкава.

 Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио