Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбщество

На заводе «Неман» стеклодувы создают настоящие шедевры ручной работы

На заводе «Неман» стеклодувы создают настоящие шедевры ручной работы23 ноября 2020 — 09:07
Шклозавод «Нёман» — адзiнае прадпрыемства ў краiне, якое вырабляе хрусталь. Яно знаходзiцца ў Бярозаўцы Лідскага раёна. Сапраўдныя шэдэўры ручной работы ствараюць людзi рэдкай прафесii — шкловыдзiмальшчыкi. У iх умелых руках распаленая сумесь пяску, соды i свiнцу ператвараецца ў вытанчаны бакал або вазу. Гэтаму рамяству вучаць толькi тут, на вытворчасцi. За ўнiкальным працэсам нараджэння хрусталя назiраў карэспандэнт «Р».

1.jpg

Майстры сваёй справы

 У нас шырокi асартымент прадукцыi: ад простых формаў (шклянка цi чарка) да складаных, рознай велiчынi i канфiгурацыi, — распавядае начальнiк вытворчасцi шклопрадукцыi завода «Нёман» Святлана Шчацько.  Выпускаем вырабы i з некалькiх частак, якiя затым склейваем пад уздзеяннем ультрафiялетавых лямпаў. А нядаўна мы пачалi вырабляць каляровы хрусталь: бiрузовы, рубiнавы, бурштынавы. Ён асаблiва прыгожы ў праламленнi святла. Вытворчасць цалкам ручная, таму ёсць магчымасць рэалiзаваць самыя розныя задумкi заказчыкаў.

2.jpg

 У шклозавода «Нёман» два сэрцы — два цэхi: бясколернага шкла i хрусталю. Там горача, хоць на вулiцы крыху вышэй за нуль. Печы грэюць, шкловыдзiмальшчыкi працуюць у майках. Праўда, ратуюць ветрагоны.

3.jpg
Печы грэюць, шкловыдзiмальшчыкi працуюць у майках.

У печы бурлiць распалены да 1200 градусаў хрусталь. У яго складзе пясок, мел, сода, свiнец i iншыя кампаненты, паскаральнiкi варкi. Выдзiмальшчык набiрае кроплю шкламасы, вязкай i цягучай, як мёд. Кожны спецыялiст дакладна ведае, колькi трэба, — рука набiта. Фармiруе саму кроплю ўжо другi выдзiмальшчык. У катальнiку (драўлянай ёмiстасцi, змочанай у вадзе) распаленай гулечцы шкламасы ён надае пэўны выгляд: для чаркi — круглы, для бакала — выцягнуты. Затым апускае ў форму i спецыяльнай грушай нагнятае паветра. Так выраб набывае пэўныя аб’ём i памер. Падача паветра таксама фiлiгранная справа, бо трэба, каб сценкi будучага вырабу былi пэўнай таўшчынi. У хрусталя яны самыя тонкiя — 2,5 мiлiметра, у прадукцыi са шкла i таго менш — 1 мiлiметр.

4.jpg
У складзе хрусталю — пясок, мел, сода, свiнец i iншыя кампаненты, паскаральнiкi варкi.

5.jpg
У хрусталя самыя тонкiя сценкі — 2,5 мiлiметра, у прадукцыi са шкла i таго менш — 1 мiлiметр.

Аплата работы здзельная, таму брыгада працуе жвава. Норма за суткi — каля 600 вырабаў на групу з пяцi чалавек.

Выдзiманыя вырабы адпраўляюцца ў печы абпалу, дзе пры тэмпературы 500 градусаў на працягу двух гадзiн здымаецца ўнутранае i вонкавае напружанне.

6.jpg
Вытворчасць цалкам ручная, таму шклозавод «Нёман» рэалiзуе самыя розныя задумкi заказчыкаў.

Тонкая праца

Бясколернае шкло не заўсёды патрабуе дадатковай апрацоўкi, а вось для хрусталя яна абавязковая. Пасля аздаблення вострага краю шлiфоўшчыкi наносяць на хрусталь алмазную грань, затым пачынаецца хiмiчная палiроўка, i выраб набывае пэўны глянец. Часам шкло i хрусталь дэкарыруюць вадкiм золатам або дэколем (перакладной карцiнкай).

7.jpg

Ёсць у шклозавода «Нёман» сваё цюнiнг-атэлье. Па эскiзах мастакоў сувенiрная брыгада вырабляе эксклюзiўныя заказы: выдзiманае шкло i хрусталь без формаў. Дарэчы, гэтаму рамяству вучаць менавiта на вытворчасцi. Два-тры месяцы — стажыроўка, потым — атэстацыя. I сардэчна запрашаем да выдзiмальшчыкаў!

8.jpg
9.jpg
11.jpg
12.jpg
13.jpg
15.jpg
17.jpg
18.jpg
19.jpg
21.jpg
22.jpg
23.jpg
24.jpg
27.jpg
32.jpg
33.jpg
35.jpg
36.jpg
37.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио