Цудоўны падарунак атрымалі мастоўскія меліяратары з нагоды прафесійнага свята ад кіраўніцтва КУП “Мастоўскае прадпрыемства меліяратыўных сістэм”. У Дзень меліяратара калектыў здзейсніў аўтобусную экскурсію ў Мінск.
З вялікім захапленнем работнікі Мастоўскага ПМC разам са сваімі дзецьмі наведалі «алмазную» славутасць краіны - Нацыянальную бібліятэку, дзе з 24-павярховай вышыні насалоджваліся сталічнымі краявідамі.
Пабывалі мастоўскія меліяратары і ў Белдзяржцырку. Самыя яскравыя зоркі сусветных цыркаў, дрэсіраваныя папугаі, малпы, белыя тыгры і львы, коні каштоўнейшых парод, паветраныя акрабаты, вясёлыя клоуны не пакінулі абыякавымі ні дарослых, ні дзяцей.
Як расказаў інжынер па ахове працы, адказны за ідэалагічную работу ў КУП “Мастоўскае прадпрыемства меліяратыўных сістэм” Дзмітрый Іванавіч Шамбер, падобныя сумесныя паездкі сталі для іх прад-прыемства ўжо добрай традыцыяй. У мінулым годзе калектыў наведаў Аўгустоўскі канал. А наперадзе яшчэ так шмат месцаў, дзе хацелася б пабываць...
А. ШВЯДКО
На здымку: у час экскурсіі каля Нацыянальнай бібліятэкі.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад