З задавальненнем удзельнічалі ў рэспубліканскіх “Дажынках -2010” у Лідзе загадчыцы Лунненскага і Мілявіцкага комплексных прыёмных пунктаў Галіна Уладзіміраўна Ягнешка і Таццяна Мікалаеўна Галаўко. Для іх гэта ўжо другія рэспубліканскія “Дажынкі”, першыя былі ў Кобрыне. Дамоў з Ліды жанчыны прывезлі добрыя ўражанні і прыгожыя сувеніры.
Лідчане і ўдзельнікі свята ахвотна куплялі ў нашых бытавікоў прыгожую пасцельную бялізну з лёну і трыкатажныя вырабы.
А яшчэ ўсе, хто праходзіў міма, любаваліся прыгожа аздобленай палаткай мастоўскіх бытавікоў. За цікавае афармленне наша дэлегацыя на чале з А.Г. Дзікевічам была адзначана дыпломам.
А. БЫЛІНСКАЯ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад