Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбществоНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?

На продаж коней і водныя забавы запрашае Ганненскі кірмаш (+Праграма свята)

25 августа 2017 — 20:43
Як і сто гадоў назад, 25-26 жніўня тут шмат што можна будзе купіць, у тым ліку і коней. Такой мнагалюднай Зэльва бывае толькі адзін раз у год. Можна сказаць, што па размаху кірмаш прыбліжаецца да свойго гістарычнага прататыпа, названага так у гонар святой Ганны. 

Упершыню ён прайшоў у XVIII стагоддзі. Вядома, што ў Зэльву, на кірмаш, другі па велічыні пасля Лейпцыгскага, прыязджалі да пяці тысяч купцоў з усёй Еўропы.  

Традыцыю аднавілі сямнаццаць гадоў таму. З таго часу кірмаш палюбіўся не толькі беларусам, але і замежным гасцям. Тут пабывалі жыхары Польшчы, Расіі, Літвы і нават Амерыкі. 

IMG_4268.jpg

Цяперашняе свята, максімальна прыбліжанае да старадаўніх традыцый, пачнецца тэатралізаваным прадстаўленнем з удзелам мастацкіх калектываў з Беларусі і Латвіі. Увагу гледачоў прыцягне абрад “Кірмашовае свята”. Ён будзе паказаны ўпершыню. Сярод навінак таксама “Водныя забавы” – шоу на воднай гладзі. Жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у заплыве на матрацах, лодках і “на чым папала”.У праграме свята таксама адкрыты конкурс аматараў рыбнай лоўлі. 

Зразумела, што вялікая ўвага будзе нададзена галоўнаму сімвалу свята – каню. Гасцей запросяць праехацца на павозках, на конях, пройдзе выстаўка коней. 

IMG_4014.jpg

Будуць працаваць шматлікія забаўляльныя і спартыўныя пляцоўкі, рамесныя шэрагі, падворкі сельскагаспадарчых арганізацый. Адбудуцца прэзентацыі аграсядзіб, пройдуць канференцыі і трэнінгі. 

Мерапрыемства дае магчымасць прыцягнуць шырокую ўвагу да турыстычнага і эканамічнага патэнцыяла рэгіена. 

Праграма свята “Ганненскі кірмаш-2017”

ПЯТНІЦА, 25 жніўня 

Вадасховішча “Зальвянка” 

8.00–14.00 – “Рыбаловы” – адкрыты конкурс аматараў рыбнай лоўлі. 
18.00–20.00 – “Рыбныя смакі” – конкурс страў з рыбы. 
18.00–20.00 – “Спартыўныя забавы”–гульня “Гарады”. 
19.00–20.00 – “Водныя забавы” – шоу на воднай гладзі (заплыў на матрацах, на лодках, “на чым папала”). 
20.00–20.10 – узнагароджанне пераможцаў конкурсаў. 
20.10–20.40 –“Запрашаем на кірмаш” –тэатралізаванае прадстаўленне. 
20.40–21.40 – “Музычны фантан” – эстрадны канцэрт з удзелам кавер-бэнда TimeOut з Мінска. 
21.40–1.00 –“Пляжнае дыска” –т анцавальны марафон (цана – 2.00 руб.). 

Аграгарадок Елка 
Дом культуры 


11.00–15.00 – “Сынкавіцкая царква –сакральнасці і таямніцы” – канферэнцыя. 

Аграсядзіба “Верас” 

12.00 – “Стварэнне рэгіянальных, крэатыўных турпрадуктаў на аснове інтэрпрэтацыі культурнай і прыроднай спадчыны” – трэнінг. 

СУБОТА, 26 жніўня 

ЦЭНТРАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА 
Плошча 


12.00–12.20 – “Віват, кірмаш!” – тэатралізаванае адкрыццё свята. 
12.20–13.30 – канцэрт ансамбля “Сваякі”, Брэсцкая вобласць. 
13.30–14.00 – канцэрт творчага калектыва з г.Яўнелгава, Латвія. 
14.00–14.30 – “Кірмашовае вяселле” – сапраўдны вясельны абрад. 
14.30–15.00 – канцэрт ансамбля цыганскай песні “Джана Рома”. 
15.00–15.10 – “Кірмашовыя конкурсы” – падвядзенне вынікаў конкурсаў: гандлёвых месцаў, кірмашовых падворкаў, караваяў. 

ВЫСТАВАЧНАЯ ПЛЯЦОЎКА 
Каля культурна-забаўляльнага цэнтра “Феерыя” 


12.00–18.00 – “Сімвал кірмашу” – конкурс на самага арыгінальнага каня. 

РАМЕСНАЯ ПЛЯЦОЎКА 
Цэнтральны сквер
 

12.15–18.00 – “Кірмаш рамёстваў” – падворкі раённых дамоў рамёстваў, народных майстроў, майстар-класы, конкурс караваяў. 

ГІСТАРЫЧНАЯ ПЛЯЦОЎКА 
Вуліца Перамогі 


12.15–21.00 – “Кірмашовыя сустрэчы” – падворкі сельскагаспадарчых арганізацый. 
12.15–21.00 – “Эх, пракачу!” – падарожжа на брычках, павозках. 
14.00–15.20 – “Рыцарскае шоу” –выступленне клуба“Гівойт” з г.Мінска. 
15.20–15.50 – “Звіняць звончыкі” – конкурс на лепшую павозку. 

ГАНДЛЁВАЯ ПЛЯЦОЎКА 
Вуліцы Савецкая, акадэміка Жэбрака, Паркавая 


12.15–21.00 – “Кірмашовыя інсталяцыі” – падворкі ўстаноў і арганізацый Зэльвы. 
12.15–24.00 – “Кірмашовы куфар” – гандлёвыя рады, прыватны гандаль. 

ДЗІЦЯЧАЯ ПЛЯЦОЎКА 
Вуліца Савецкая
 

12.15–21.00 – “Дзіцячыя забавы” – атракцыёны. 

КОННАЯ ПЛЯЦОЎКА 
Паркавая зона 


12.15–18.00 –“Кірмашовая Гіпіка”– выстава коней. 
12.15–21.00 – катанне на конях. 
16.00–16.30 – шоу з удзелам коннага клуба “Троя”. 

ЦЭНТРАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА 
Плошча
 

18.00–19.00 – “Весяліся не журыся” – гульнёва-забаўляльная праграма. 
19.00–19.10 – “Кірмашовыя конкурсы” – падвядзенне вынікаў конкурсаў на самага арыгінальнага каня і самага актыўнага пакупніка. 
19.10–20.30 – эстрадны канцэрт выканаўцаў з Мінска. 
20.30–21.50 – “Кірмашовы падарунак” – эстрадны канцэрт з удзелам Германа і шоу-балета “Феерыя”, Мінск. 
21.50–24.00 – “Бывай, кірмаш!” – закрыццё свята з удзелам шоу-тэатра Кустава. 

ТАНЦАВАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА 
Раённы Дом культуры
 

24.00–4.00 – пена-лазерна-танцавальнае шоу (цана – 5.00 руб.). 
 
Таццяна ВАСІЛЁЎКІНА

Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио