Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памяти

На мяжы жыцця і смерці

На мяжы жыцця і смерці12 марта 2016 — 10:00

 Вайна, пачатая 22 чэрвеня 1941 г. фашысцкай Германіяй супраць Савецкага Саюза, стала суровым выпрабаваннем для нашага народа, у тымліку і для жыхароў Мастоўшчыны.

На тэрыторыі Беларусі наступала буйнейшая нямецкая група армій “Цэнтр” у складзе 4-й і 9-й палявых армій, 2-й і 3-й танкавых груп”, усяго 50 дывізій, у тым ліку 15 танкавых і матарызаваных, 2 матарызаваных брыгад. Яе падтрымліваў 2-гі паветраны флот – 1,6 тыс. баявых самалётаў.

Заходнюю граніцу на беларускім участку ў той час прыкрывалі тры арміі: на левым флангу 4-я (камандуючы генерал-маёр А. А. Карабкоў), у цэнтры 10-я (камандуючы генерал-маёр К. Дз. Голубеў) і на правым флангу 3-я армія (камандуючы генерал-лейтэнант В. І. Кузняцоў), якая прыкрывала ўчастак граніцы па лініі Гродна-Аўгустоў-Граева.

Жыхары Мастоўшчыны адны з першых адчулі на сабе ўсе жахі фашысцкай агрэсіі. Ужо ў першыя гадзіны вайны нямецкія самалёты нанеслі моцныя ўдары па ваенных аэрадромах, якія размяшчаліся на тэрыторыі раёна, і чыгуначнай станцыі. Але афіцыйна пра пачатак вайны на Мастоўшчыне, як і іншых рэгіёнах краіны, даведаліся ў 12 гадзін 22 чэрвеня 1941 г. з выступлення па радыё намесніка СНК СССР, наркома замежных спраў В. М. Молатава. Жыццё раёна адразу рашуча змянілася. Хаця правесці ўсе мерапрыемствы па пераводу ўсяго жыцця ў раёне на ваенны лад дзеля аказання дапамогі Чырвонай Арміі не ўдалося з-за хуткага прасоўвання нямецкіх войск і бесперапынных удараў варожай авіяцыі. З гэтай жа нагоды не ўдалося арганізавана правесці і мабілізацыю ваеннаабавязаных.

Першыя гадзіны і дні вайны на Заходнім фронце склаліся вельмі драматычна. За першы дзень баёў нямецкія перадавыя часці прасунуліся па тэрыторыі Беларусі на 35, а месцамі да 50 кіламетраў, адкрыўшы прастор для вядзення баявых дзеянняў асноўным сілам групы армій “Цэнтр”. Сканцэнтраваныя на напрмках галоўных удараў буйныя сілы гітлераўцаў, у тым ліку асноўная маса танкавых злучэнняў, мелі значную перавагу над савецкімі арміямі прыкрыцця.

Да канца чацвёртага дня вайны як на правым, так і на левым крыле Заходняга фронту нямецкія танкавыя злучэнні прарваліся ў глыбіню беларускай тэрыторыі на адлегласць да 200 кіламетраў. У выніку двухбаковага ахопу немцамі галоўных сіл Заходняга фронту склалася рэальная пагроза іх поўнага акружэння. 28 чэрвеня злучэнні 9-й нямецкай арміі, якая наступала з раёна Гродна на паўднёвы ўсход, каля Слоніма злучыліся з войскамі 4-й нямецкай арміі, якая наступала з раёна Брэста ў паўночна-ўсходнім напрамку. Такім чынам, шляхі адыходу асноўным сілам 3-й і 10-й армій Заходняга фронту былі перарваны.

Але знішчыць войскі 3-й і 10-й армій на захад ад рубяжа Ліда-Дзярэчын-Слонім немцам не ўдалося. Войскі 3-й арміі адступалі на Масты і Навагрудак. Праз вузкі калідор Масты-Дзярэчын з цяжкімі баямі яны ў пачатку ліпеня адышлі ў раён Навагрудка і часткова ў Палессе.

У складзе сіл, якія былі пакінуты для вядзення ар”ергардных баёў, быў атрад 184-га стралковага палка 56-й Чырванасцяжнай стралковай дывізіі. Пасля цяжкіў баёў у раёне Шчучына да Мастоў падышло каля 700 чалавек на чале з палкоўнікам Чыгуновым. Атрад нёс цяжкія страты. Смяротна паранены быў яго камандзір. Намеснік камандзіра па палітчасці батальённы камісар Ільюхін прыняў рашэнне адыходзіць на ўсход. Але рэшткі атрада хутка трапілі ў акружэнне.

На тэрыторыі Мастоўскага раёна ў першыя дні вайны жорсткія баі праходзілі ў раёне Лунна і Дубна, вёсак Сінявічы, Каралі, Дварок, Малькавічы. Тут савецкія войскі знішчылі варожы дэсант і на працягу сутач утрымлівалі пераправу цераз Нёман.

25 чэрвеня Масты былі акупіраваны гітлераўцамі. Насталі доўгія змрочныя тры гады фашысцкага панавання.Жыхары раёна аказвалі дапамогу савецкім воінам, якія прабіваліся з акружэння, забяспечвалі іх прадуктамі харчавання, хавалі і лячылі параненых, нярэдка “залічвалі” сваімі родзічамі і “прымакамі”. Многія воіны, якія засталіся на занятай ворагам тэрыторыі, працягвалі барацьбу ў партызанскіх атрадах.

У. І. ЛЕМЯШОНАК,доктар гістарычных навуккніга “Памяць”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио