У Гродне прайшлі 13-я абласныя спартыўныя гульні працоўных, у якіх прынялі ўдзел 19 каманд. У другой групе раёнаў, куды ўвайшлі трынаццаць каманд-удзельніц, мастаўчане заваявалі другое месца.
На працягу трох дзён нашы землякі ўпарта змагаліся за перамогу, нягледзячы на сур’ёзнае супраціўленне з боку прадстаўнікоў іншых каманд. У склад нашай зборнай увайшлі 60 чалавек, сярод якіх былі работнікі аддзела адукацыі райвыканкама, РУП ЖКГ, МРУСП “Мастаўчанка”, ААТ “Мастоўдрэў” і іншых прадпрыемстваў і арганізацый раёна. На працягу ўсіх спаборніцтваў нашу каманду падтрымлівалі кіраўнікі дэлегацыі С.П. Кухлей, начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама і В.М. Нівяртовіч, галоўны спецыяліст аддзела.
Спартсмены змагаліся ў дзевяці відах спорта, а найбольш праявілі сябе ў плаванні, валейболе, стрытболе, гіравым спорце.
У выніку – другое месца і ганаровыя ўзнагароды – кубак і грамата ад упраўлення па фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама. Яшчэ адзін асобны кубак атрымала каманда плаўцоў за трэцяе месца (тэст Купера), а гэта Іосіф Лісай, Вадзім Жмайлік, Алена Лісай, Алена Озерава.Трэба адзначыць тое, што на спаборніцтвах працоўных мастаўчане заўсёды выступаюць годна і ў асноўным займаюць прызавыя месцы.
А. КАНДРАТОВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад