Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

На Мастоўшчыне жніво завяршаецца

На Мастоўшчыне жніво завяршаецца11 августа 2014 — 10:00

На фінішную прамую выйшлі хлебаробы Мастоўшчыны. На раніцу 8 жніўня ў раёне было ўбрана 14 580 гектараў зерневых і зернебабовых, ці 92 працэнты да плана. Ужо намалочана 87 356 тон зерня, ураджайнасць якога складае 59,9 цэнтнера з гектара. У гаспадарках раёна гэтымі днямі праходзяць дажынкі, дзе ўшаноўваюцца героі сёлетняга жніва.

... З дарогі гэтага поля з яравой пшаніцай, што «схавалася» за кустамі і дрэвамі, не відаць, аднак гул камбайнаў чуваць здалёк.  Крыху збочваем, і сустракаемся са старшынёй сельгаспрадпрыемства «Мастаўчанка»  Вячаславам Баляслававічам Семяновічам і яго намеснікам па раслінаводству Андрэем Станіслававічам Голасем.

-- Вал зерня ў гэтым годзе ў нас павялічыцца дзесьці працэнтаў на 35, -- адзначае Вячаслаў Баляслававіч, задаволены ходам уборкі ў гаспадарцы і вырашчаным ураджаем. -- Каласавыя зерневыя ўбіраць завяршаем, дапаможам лю-дзям зжаць іх хлебныя палоскі на агародах і прысядзібных участках, а ў суботу ўрачыста адзначым дажынкі. Людзі добра папрацавалі, заслужылі  шчырыя словы падзякі і матэрыяльнае заахвочванне, а таксама хоць невялікі адпачынак перад напружанымі восеньскімі буднямі.

Сёлета на хлебнай ніве «Мастаўчанкі» шчыравалі 14 камбайнаў, некаторыя камбайнеры працавалі з памочнікамі. Як, напрыклад, Віктар Васільевіч Ятчук і Генадзь Станіслававіч Лойка, да якіх на старшынёўскім ўседарожніку пад”язджаем бліжэй. З добрым настроем  пакідаюць камбайнеры кабіну свайго «КЗС-1218» -- што ні кажы, а прыемна пачуць працавітым хлебаробам словы ўдзячнасці за добрасумленную працу. Дарэчы, вынік у гэтага экіпажа неблагі -- звыш тысячы тон. У ліку «тысяч-нікаў» таксама камбайнеры Васіль Мікалаевіч Асцюкевіч, Генадзь Віктаравіч Мураўскі, Васіль Васільевіч Рудзяк, Мікалай Аляксандравіч Давыдзік. 

-- Нядрэнна працуюць і нашыя маладыя камбайнеры. Практычна, ні ў чым не саступаюць вопытным прафесіяналам Дзмітрый Саўчук, Сяргей Карпейчык, Вячаслаў Выдрыч, Вадзім Дзенісевіч, Анатоль Кракавяк,  -- дапаўняе намеснік старшыні А. С. Голась.

Багаты хлеб унёс у вынікі ўсіх камбайнераў і вадзіцеляў раёна значныя лічбы. Так, экіпаж СВК імя А. Міцкевіча ў складзе Пятра Мікалаевіча і Аляксандра Масквянковых, а таксама вадзіцель ААТ «Чарлёна» Іосіф Генрыкавіч Абухоўскі ўвайшлі ў лік «трохтысячнікаў».

Па дазеных райсельгасхарчу на 7 жніўня, 37 экіпажаў зернеўборачных камбайнаў намалацілі звыш  1000 тон зерня, сем экіпажаў -- звыш 2000 тон. Сярод лепшых -- Іван Іванавіч Валюшка і Мікалай Уладзіміравіч Богдан з ЗАТ «Гудзевічы», Юрый Казіміравіч Сліўко з ААТ «Чарлёна», Дзмітрый Віктаравіч Балабанаў і Уладзімір Уладзіміравіч Місцюк з філіяла «Дубна».

Сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня, «тысячнікамі» слывуць 30, а «двухтысячнікамі» -- 6 чалавек.  Адныя з лепшых паказчыкаў ў Мікалая Іосіфавіча Гедрэвіча з СВК «Азяранскі», Аляксандра Іванавіча Сасноўскага з СВК імя А. Міцкевіча, Анатолія Баляслававіча Панюка з ЗАТ «Гу-дзевічы» і інш.

Больш як 8 500 тон зерня прасушылі Валерый Кузьміч Палавеня і Аляксандр Генадзьевіч Сапожнікаў з ЗАТ «Гудзевічы». Больш як 7 тысяч тон прасушанага зерня на рахунку Віктара Пятровіча Ауткі і Івана Іванавіча Лупача з філіяла «Дубна».

Н. БЯЙДУКНа здымках: добрасумленна працавалі на ўборцы зерневых камбайнеры РУСП «Мастаўчанка»  В. В. ЯТЧУК і Г. С. ЛОЙКА.                                                                         Фота С. ЗВЯРОВІЧА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио