Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты
АктуальноСоциумОбщественная жизньСоциумКультураБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

На Мастоўшчыне бібліобус абслугоўвае 45 населеных пунктаў

На Мастоўшчыне бібліобус абслугоўвае 45 населеных пунктаў23 февраля 2023 — 11:39

Праязджаючы па вёсцы Заполле, нечакана на вуліцы мы ўбачылі … кніжную выставу.

– Наша Святлана Іванаўна прыехала! – растлумачылі мясцовыя жыхары. – Ды не проста кнігі прывезла, а цэлую выставу. Як тут пройдзеш міма? Мы ж з савецкіх часоў прывучаны да чытання.

Бібліятэкара раённай бібліятэкі Святлану Чайкіну, як бачна,  у Заполлі  добра ведаюць. Бібліобусам яна прывозіць мясцовым жыхарам кнігі. Ды не проста розныя выданні, а ў адпаведнасці з густам і пажаданнямі чалавека.

– Мы заўсёды чакаем бібліобус з вялікім нецярпеннем, – рассказала Алена Кушмар. – Святлана Іванаўна і кнігі патрэбныя  прывязе, і нешта цікавае расскажа пра жыццё раёна, і проста дасць добрую параду, як жанчына і гаспадыня.

Алена Валяр’янаўна шмат гадоў працавала ў раённай бальніцы, актыўна ўдзельнічала ў жыцці свайго калектыву. А зараз на пенсіі любіць чытаць кнігі.

– У маладосці часу на гэта не было: праца, сям’я, хатнія клопаты, работа на ўчастку, – расказвае жанчына. – Зараз самы час для любімых захапленняў.

Валянціна Даранчук працавала ў мясцовым філіяле “Дубна”. Таксама ў час маладосці не вельмі хапала часу на чытанне. Хоць цяга да кнігі яшчэ са школьных часоў засталася.

– Нашу вёску работнікі культуры не забываюць, – з задавальненнем патлумачыла Валянціна Віктараўна, – і кнігі прывязуць, і выступленне артыстаў арганізуюць, і розныя акцыі правядуць.

– Якія мерапрыемствы  вы праводзіце? – запыталі мы ў бібліятэкара Алены Арловай, якая адказвае за работу бібліобуса.

– Сёння ў Заполлі і Кульшычах праводзім патрыятычную акцыю “Вучымся беларускасці ў класікаў”,  прысвечаную Году міру і стварэння, – адказала Алена Станіславаўна. – З гэтай нагоды і арганізуем  ў гэтых вёсках выставу “Лепшых кніг адкрыты нам старонкі” з твораў класікаў беларускай літаратуры. Усім удзельнікам на памяць падарылі флаеры з цытатамі нашых пісьменнікаў і паэтаў.

Акцыя зацікавіла мясцовых жыхароў. Яны ўзялі для чытання па чатыры-пяць, а то і больш кніг. Адны ўжо парасходзіліся, падыходзяць другія. Прыемна, што кнігі людзі абавязкова бяруць.

Паразмаўлялі мы і з бібліятэкарам Святланай Чайкінай, якая выдавала мясцовым жыхарам кнігі.

– Святлана Іванаўна, прыемна, што вас усе тут ведаюць,  чакаюць…

– Дзіва што! Наш бібліобус калясіць па дарогах раёна ўжо больш за 15 гадоў. Абслугоўваем 45 аддаленых вёсак. І на кожным маршруце вельмі шмат актыўных чытачоў, якія з нецярпеннем чакаюць прыезду “бібліятэкі на калёсах”. У нас з людзьмі ўстаноўлены шчырыя, даверлівыя адносіны. Такая праца прыносіць ўзаемнае задавальненне.

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара

Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале

Подписывайтесь по ссылке

#культура #библиотека #Мостовщина


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка О газете Контакты