На гэтым тыдні прайшло свята Грамніц. Па даўняй традыцыі, людзі заўсёды ў гэты дзень прыглядаюцца да надвор”я, таму што з гэтага моманту “зіма на весну паварочвае”. Па народнаму павер”ю, якое ў гэты дзень надвор”е, такой будзе і вясна.
Дык якім жа было 15 лютага надвор”е? Хоць мароз быў да 12 градусаў, свяціла сонца, дзень быў ціхі, і людзі не надта ўхутваліся, мяркуючы, напэўна, што хутка вясна. У зацішку каля дамоў прыгравала сонца, але, тым не менш, “пятух вадзіцы” пры такім марозе “не напіўся”.
Людзі, праўда, з цікавасцю даведваліся, што пры моцных начных маразах да 20 і болей градусаў на поўдні рэспублікі па-ранейшаму працягвае падымацца ў рэках вада. Жыхары горада і вёсак, асабліва ў населеных пунктах па берагах рэк, і ў нас з трывогай чакаюць, ці будзе паводка. Ці ёсць адказ на гэтае пытанне ў грамнічным надвор”і? І ці можна па ім зараз сказаць, якой будзе вясна?
Пажывём, пабачым, чакаць засталося нядоўга.
С. ЗВЯРОВІЧ
На здымку: свеціць сонца, іскрыць на ім снег, прыемна дарослым, а яшчэ больш дзецям. Есць нешта заварожваючае ў гэтых апошніх зімовых днях.
Фота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад