У адкрытым акцыянерным таварыстве «Чарлёна» дасягнуты самы высокі збор зерня ў раёне амаль 19 тысяч тонПа ўраджайнасці зерневых і зернебабовых культур (59,1 цэнтнера з гектара) Мастоўскі раён на трэцім месцы ў вобласці, пасля Гродзенскага (74 ц/га) і Бераставіцкага (65,2 ц/га).
Вельмі ўрачыста і маляўніча прайшлі дажынкі ў аграгарадку Стральцы ААТ «Чарлёна». На пасвяточнаму ўпрыгожанай сцэне ля мясцовага клуба мясцовыя артысты песняй «Хлеб ды соль» вітаюць аднавяскоўцаў і гасцей свята. Гучаць песні пра родную Беларусь, зямлю, хлеб, шчодрую ніву.
На сцэну выходзяць кіраўнік адкрытага акцыянернага таварыства «Чарлёна» Генадзь Мікалаевіч Шатуеў і галоўны аграном гаспадаркі Васіль Вацлававіч Ашурок. Васіль Вацлававіч дакладвае кіраўніку гаспадаркі аб завяршэнні жніва. Сноп новага ўраджаю і каравай уручаюцца Г. М. Шатуеву. Генадзь Мікалаевіч дзякуе ўсім працаўнікам гаспадаркі, віншуе з паспяховым завяршэннем жніва, атрыманнем выдатнага ўраджаю. Настаў час назваць імёны пераможцаў жніва-2014.
Сярод экіпажаў камбайнаў «Лексіён-580» перамогу атрымалі Юрый Уладзіміравіч Сліўка і Іван Мікалаевіч Еўлашэвіч, якія намалацілі 1 945 тон. Найбольшы намалот зерня сярод экіпажаў камбайнераў на «Лексіёне-760» у Валерыя Уладзіміравіча Строка і Генадзя Анатольевіча Савіцкага 2011 тон. Сярод экіпажаў камбайнаў «Ліда-1300», КЗС-10 перамог экіпаж у складзе Аляксандра Аляксандравіча Беламызава і Ягора Алегавіча Дудкевіча. Кіраўнік гаспадаркі ўручае ім прэміі, а старшыня прафкама павязвае чырвоныя стужкі.
Ушаноўваюцца вадзіцелі, якія перавезлі найбольшую колькасць зерня ад камбайнаў. Сярод вадзіцеляў аўтамашын САЗ-3507 перамогу атрымаў Уладзімір Георгіевіч Навіцкі, які перавёз 1310 тон зерня, а сярод вадзіцеляў аўтамашын МАЗ-553 Іосіф Генрыхавіч Абухоўскі. На яго ліку 2715 тон зерня. Ім таксама ўручаюцца прэміі і павязваюцца чырвоныя стужкі.
Каб атрымаць высокі ўраджай, нямала намаганняў прыклалі работнікі дыспетчарскай службы і бухгалтэрыі, загадчыкі складоў, брыгадзіры і іх намеснікі. Адзначаны былі і нястомныя хлопцы з транспартнага звяна і звяна па тэхнічнаму абслугоўванню тэхнікі, механізатары, якія займаліся падборкай і скірдаваннем саломы, лушчэннем іржышча.
Добрыя словы былі сказаны і ў адрас звяна па культурнабытавому абслугоўванню і звяна па пажарнай бяспецы.
Выдатныя песні выканалі для прысутных ансамбль «Багатуха», самадзейныя артысты І. Садоўская, Т. Огар, В. Кузікевіч, А. і К. Трахімовічы. З канцэртам выступіў таксама ансамбль народнай песні «Росніца».С. ЗВЯРОВІЧФота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад