13 лістапада ў Дзятлава пройдзе абласны фестывалькірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі”. Ва ўрачыстасці прыме ўдзел дэлегацыя Мастоўскага раёна.
Аграрыі раёна падвядуць вынікі работы за год у суботу, 14 лістапада, напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Раённае свята хлебаробаў “Дажынкі” сёлета пройдзе ў аграгарадку Гудзевічы.
Асноўныя палявыя работы ўжо завершаны. А значыць, час падвесці вынікі сельскагаспадарчага года, ушанаваць лепшых работнікаў і спецыялістаў, механізатараў, вадзіцеляў, жывёлаводаў. Для іх прагучаць шчырыя словы ўдзячнасці за нялёгкую працу і музыкальныя віншаванні ад творчых калектываў раёна.
Н.БЯЙДУК
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад