Па добрай традыцыі, штогод камбайнеры і вадзіцелі нашага раёна накіроўваюцца на дапамогу суседзям з паўночных раёнаў Гродзеншчыны. Як расказаў галоўны інжынер упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Міхайлавіч Прэдка, сёлета хлебаробы Мастоўшчыны аказваюць дапамогу ва ўборцы зерневых і зернебабовых культур у Ашмянскім раёне.
У пачатку бягучага тыдня туды накіраваліся камбайнер з ЗАТ «Гудзевічы» Ігар Генрыкавіч Ягнешка, які працуе на камбайне «Ліда1600», і вадзіцель гэтай жа гаспадаркі Ігар Аляксандравіч Беланаў на аўтамабілі «МАЗ» з прычэпам. На адвозцы зерня працуе Міхаіл Іосіфавіч Баярчык з ААТ «Чарлёна». Ён таксама кіруе аўтамабілем «МАЗ» з прычэпам. На палях Ашмяншчыны шчыруе і камбайнер МРУСП «Мастаўчанка» Вадзім Мікалаевіч Дзенісевіч на айчынным «КЗС-1218».
Н. БЯЙДУК
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад