Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСпорт и ТуризмСпортивная жизнь Мостовщины

На Алімпіяду ў Лондан на веласіпедзе

На Алімпіяду ў Лондан на веласіпедзе06 января 2012 — 10:00

Менавіта такі ваяж задумаў ажыццявіць сёлета вядомы наш падарожнік, трэнер па лёгкай атлетыцы ДЮСШ №2 Іосіф Уладзіміравіч Лісай. Падарожжа па Еўропе працягласцю каля 7,5 тысячы кіламетраў мяркуе заняць прыкладна два месяцы.

Задума пабываць у Лондане на Алімпійскіх гульнях узнікла ў яго даўно. А нядаўна  ў Правамастоўскую школу на вечар сустрэчы выпускнікоў наведаўся вядомы байдарачнік Алег Юрэня, які заваяў ліцэнзію на  ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане. Іосіф Уладзіміравіч, яго  былы школьны настаўнік фізкультуры, паабяцаў  вучню прыехаць і “хварэць” за яго.

  —Буду ехаць праз  Ла-Манш і крычаць: “Алег, наперад, не здавайся!”

 Пасля такой заявы Алегу засталося толькі паабяцаць настаўніку выйграць алімпійскае золата. На тым і парашылі…

  Па дарозе ў Лондан падарожнік плануе наведаць Прагу, Вену, Парыж, Берлін, Люксембург, Варшаву, Кракаў.

—Вельмі хочацца па-глядзець гэтыя гарады з багатай гістарычнай спадчынай,— дзеліцца планамі І.У. Лісай.

  Дарэчы, і з гісторыяй, як і са спортам, у Іосіфа Уладзіміравіча адносіны прыязныя. Ён наведаў амаль усе  гістарычныя мясціны  Беларусі,  два разы  аб’ездзіў уздоўж і ўпоперак Крымскі паўвостраў, дзе калісьці тварылася гісторыя Расійскай імперыі, пабываў у Польшчы на полі лёсавызначальнай Грунвальдскай бітвы. Удалося веласіпедысту даехаць  да Азоўскага мора.

   Запланаваная паездка па Еўропе мяркуе быць хоць  не самай працяглай, але  не менш цікавай і захапляючай.

  Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

На здымку: І. У. ЛІСАЙ.Фота з сямейнага альбома І. Лісая


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио