Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНаш край

Ні хвілінкі без справы ў “Азярынцы”

Ні хвілінкі без справы ў “Азярынцы”01 сентября 2020 — 14:02

Вось і перагортвае лета сваю апошнюю старонку, а гэта значыць, што ў лагер “Азярынка” яшчэ паспееш. Яны ведалі, што іх чакаюць таленавітыя, ветлівыя выхавацелі, сябры, а таксама цікавыя мерапрыемствы, новыя адкрыцці і карысныя справы.

Летнія дні забяспечваюць зарад бадзёрасці, запас пазітыўных эмацыйных перажыванняў, радасць зносін і пазнання,  валодаюць значнымі здароўезберагальнымі эмоцыямі. Сапраўды наперадзе восень і для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Азркаўская сярэдняя школа” пачнецца новы навучальны год, яны прыйдуць у прыгожыя ўтульныя класы, сустрэнуцца з сябрамі, настаўнікамі і будуць дзяліцца ўспамінамі аб летнім адпачынку. А расказаць будзе аб чым.

У жніўні на базе ўстановы адукацыі працаваў аздараўленчы лагер “Азярынка”, які наведвалі 17 выхаванцаў. Гэта хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце 7 – 13 гадоў, якія кожную раніцу з розных вуліц аграгарадка В.Азёркі спяшаліся на сустрэчу са  сваімі  сябрамі, са сваімі выхавацелямі. Гэты перыяд валодае велізарным патэнцыялам, які дазваляе стварыць дадатковыя ўмовы для асобаснага росту і самарэалізацыі дзяцей.

У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў праекта “Я родным краем ганаруся” выхаванцы займаліся краязнаўчай і музейнай работай. Назіраючы за жыццём сваёй краіны, знаёмячыся з яе гісторыяй, прыродай і культурнымі асаблівасцямі, выконваючы асобныя краязнаўчыя заданні, вучні вучацца па-сапраўднаму любіць сваю краіну, даражыць ёю.

У ходзе правядзення навучальнай гульні “Падрыхтоўка да экспедыцыі” з  вялікім задавальненнем выхаванцы "адправіліся" у экспедыцыю, дзе былі турыстычныя палаткі, спальныя мяшкі, перашкоды на шляху, гэтаму спрыяла цёплае, сонечнае надвор’е.

Таксама заўсёды актыўны ўдзел рабяты прымалі у спартыўных мерапрыемствах, спартыўнай праграме “Алімпійскія гульні”, марафоне рухомых гульняў, спартыўных гадзінах.

У рамках мерапрыемстваў да Года малой радзімы выхаванцы адправіліся ў падарожжа-экспедыцыю  “Аграгарадок В.Азёркі – знаёмы незнаёмец”, змястоўнымі і цікавымі былі экскурсіі ў школьны музей “Наша спадчына”, пазнавальныя гульні і віктарыны “Мая вёска, мая малая радзіма”.

Найбольш запатрабаванымі ў рабят былі квэст-гульні, фото-квэсты, дзе яны знаёміліся з гісторыка – культурнай і прыроднай спадчынай сваёй мясцовасці, самабытнасцю беларускага народа.

Кожнае лета падчас работы аздараўленчага лагера праходзяць сустрэчы з супрацоўнікамі РАНС, якіх выхаванцы чакаюць з нецярпеннем, гэты год не быў выключэннем. У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Каникулы без дыма и огня» супрацоўнікі РАНС падрыхтавалі віктарыны, конкурсы, спаборніцтвы, выхаванцы  апраналіся ў абмундзіраванне выратавальніка, адпрацоўвалі практычныя заданні, кожны за ўдзел атрымаў памятны падарунак.

На працягу васямнаццаці дзён для рабят праводзіліся хвілінкі бяспекі, #ЗЛЖ ПАРАДЫ, віртуальныя экскурсіі, конкурсы малюнкаў на асфальце, дыскатэкі, атрады ўдзельнічалі ў раённых конкурсах. Ні адзін дзень не быў падобны на другі. Але час прабег хутка, выхаванцы нават не заўважылі, што падышоў канец лагернай змены. Бадзёрасць, добры настрой, усмешкі, жарты ніколі не пакідалі іх.

Дзякуючы мудрасці, таленту, прафесіяналізму выхавацеляў рабяты правялі апошні летні месяц цікава, карысна, займальна, аб чым сведчыў іх штодзённы вясёлы настрой, высокая індывідуальная актыўнасць на гульнявым полі. На памяць аб жыцці ў “Азярынцы” засталіся прыемныя ўспаміны, новыя сябры, цікавыя фотаздымкі.

Таццяна Халецкая,

намеснік дырэктара па выхаваўчай  рабоце,дырэктар аздараўленчага лагера “ Азярынка”  дзяржаўнай установы адукацыі “Азёркаўская сярэдняя школа” Мастоўскага раёна


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио