Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньПроисшествия и безопасностьПравопорядокНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Мяжа герояў

Мяжа герояў14 января 2023 — 10:00

Падчас зімовых канікул для вучняў ДУА “Пескаўская сярэдняя школа” была арганізавана пазнавальная экскурсія на пагранічную заставу імя В. Усава.

Знакамітая 1-я пагранзастава Гродзенскай пагранічнай групы знаходзіцца прыкладна ў 30 км ад Гродна на стыку трох дзяржаў: Польшчы, Літвы і Беларусі. Застава носіць імя Героя Савецкага Саюза лейтэнанта Віктара Усава, які са сваімі байцамі 22 чэрвеня 1941 года прыняў тут першы ўдар нямецкіх захопнікаў. Гэта адзіная з нашых дзеючых застаў, якая засталася на тым жа месцы, дзе і знаходзілася 80 гадоў таму.

Каля ўваходу на заставу нас сустрэў салдат-пагранічнік. Ён і правёў  экскурсію. Пагранічнік  расказаў  аб метадах, якія прымяняюцца для абароны дзяржаўнай мяжы:  традыцыйных – у выглядзе кантрольна-следавай паласы і бар'ераў з калючым дротам  і сучасных сігналізацыйных комплексах, сейсмічных датчыках, паваротных відэакамерах, якія дазваляюць весці назіранне за прыгранічнай сітуацыяй у рэжыме анлайн.

Затым  рабяты пазнаёміліся з тэхнікай, якая знаходзіцца ў распараджэнні заставы і дазваляе ў любых дарожных умовах хутка і аператыўна даставіць пагранічнікаў у патрэбны пункт прызначэння.

 Асаблівую цікавасць выклікала дэманстрацыя зброі, з якой вартавыя мяжы нясуць паўсядзённую службу па ахове заходніх рубяжоў нашай Радзімы. Кожны меў  магчымасць патрымаць гэту зброю ў руках.

Кінолаг прадэманстраваў навыкі дрэсіроўкі службовага сабакі Ніла, які сваёй дружалюбнасцю адразу спадабаўся ўсім удзельнікам экскурсіі. Дзеці даведаліся, як разам з людзьмі сабакі  нясуць сваю паўсядзённую службу па ахове дзяржаўнай мяжы.

Вялікую цікавасць выклікала экскурсія па музеі, размешчаным на тэрыторыі заставы. Экспанаты музея расказваюць  аб легендарных старонках гераічнага мінулага пагранічнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб жыцці і лёсе лейтэнанта Віктара Усава, чыё імя носіць застава.

Ваенных рарытэтаў у музеі больш за 500, і калекцыя працягвае папаўняцца. Усе экспанаты сапраўдныя, сабрана ўсё, што ацалела з чэрвеньскіх падзей 1941 года: гранаты, кулі, заржавелыя вінтоўкі і кулямёты. Тут часта бываюць дэлегацыі з розных краін, дзеці і моладзь, ветэраны вайны і органаў пагранічнай службы, ды і самі пагранічнікі. У музей прыязджалі і нашчадкі Віктара Усава.

Пабывалі рабяты і ў казарме,  убачылі бытавыя ўмовы, у якіх жывуць пагранічнікі. Тут, у адным радзе з ложкамі салдат, знаходзіцца і ложак лейтэнанта Усава – яшчэ адзін сімвал таго, што пра героя памятаюць.

Экскурсія на пагранічную заставу нікога не пакінула абыякавым, стала сапраўдным урокам грамадзянскасці і патрыятызму.

Менавіта тут, на заставе, кожны  зразумеў і адчуў, што мы жывём побач з мяжой. І наш абавязак – па магчымасці садзейнічаць  ахове рубяжоў нашай Радзімы.

Наталля ЯКУБЕЦ,

настаўнік Пескаўскай сярэдняй школы


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио