Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьНаука и образованиеНаука и образованиеНаука и образованиеТехнологииНовости МостовщиныНовости Мостовщины

“My robot”. Як гудзевіцкія школьнікі займаюцца робататэхнікай

“My robot”. Як гудзевіцкія школьнікі займаюцца робататэхнікай11 октября 2021 — 11:30

Сучасны свет гатовы даць дзіцяці многа цікавага, а галоўнае, карыснага. Адным з такіх варыянтаў з’яўляецца робататэхніка, навучанне розным сучасным тэхналогіям, што можа быць вельмі займальным заняткам нават для дзяцей. На базе найшай школы створана аб’яднанне па інтарэсах “My robot” ад ДУА “Мастоўскі раенны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.

Яго наведваюць 12 вучняў ва ўзросце ад 7 да 8 гадоў. Заняткі праходзяць адзін раз у тыдзень па дзве гадзіны. У якасці асноўнага абсталявання пры навучанні робататэхніцы прапануюцца канструктары LEGO. Вучні працуюць з наборам Lego Mindstorms Education EV3. Навучанне адбываецца ў працэсе гульні. Дзеці самі збіраюць мадэлі робатаў, якасці якіх прымяняюцца ў штодзённым жыцці.

Lego Mindstorms Education EV3 забяспечвае прастату пры зборцы пачатковых мадэляў, што дазваляе вучням атрымаць вынік у межах аднаго або пары ўрокаў. І пры гэтым магчымасці ў змене мадэляў і праграм - вельмі шырокія. Такі падыход дапамагае навучэнцам ускладняць мадэль і праграму, праяўляць самастойнасць у вывучэнні тэмы. Праграмнае забеспячэнне LEGO MINDSTORMS Education EV3 мае шырокія магчымасці, у прыватнасці, дазваляе весці рабочы сшытак і прадстаўляць свае праекты прама ў асяроддзі праграмнага забеспячэння LEGO EV3. Робататэхніка адкрывае добрыя магчымасці для развіцця камунікатыўных здольнасцей. Працуючы ў парах ці групах, дзеці вучацца дамаўляцца і супрацоўнічаць, прэзентаваць праекты, задаваць пытанні і адказваць на іх, перадаваць веды навічкам, на практыцы асвойваць асновы алгарытмізацыі і праграмавання.

Бацькі з цікавасцю назіраюць за захапленнем сваіх дзяцей робататэхнікай. Сочаць за іх поспехамі ў асваенні новых тэхналогій, радуюцца, што дзеці з цікавасцю і карысцю праводзяць вольны час.

Аб’яднанне па інтарэсах “My robot” для дзяцей нашай школы адкрывае шырокія магчымасці і ў будучыні можа даць старт у прафесію. Захапляючыя заняткі па робататэхніцы развіваюць у дзяцей мысленне, папаўняюць слоўнікавы запас, фарміруюць камунікатыўныя ўменні, навыкі вядзення дыскусіі, вучаць працаваць у камандзе. Дзеці ў будучым будуць камфортна адчуваць сябе ў новым свеце і лёгка будуць разбірацца з новымі тэхналогіямі, а гэта вялікая перспектыва для кожнага.

Аляксандр Бандысік,

настаўнік матэматыкі і інфарматыкі,  ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”

 

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио