Пад такой назвай прайшла патрыятычная акцыя ў ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” напярэдадні Дня Перамогі.
У рамках акцыі адбыўся ўрачысты мітынг, у якім прынялі ўдзел навучэнцы, педагогі, работнікі ўстановы адукацыі. На мерапрыемстве прысутнічалі госці – 36 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, нашых аднавяскоўцаў, землякоў. Толькі ўсе яны глядзелі на нас з партрэтаў, якія трымалі навучэнцы ў руках. Трымалі асцярожна, беражліва, але з гонарам і трапятаннем. На жаль, ужо ніводнага з іх не засталося ў жывых, але іх імёны мы добра ведаем і памятаем. Сярод іх Дубатоўка І.А., Галавач М.І., Шкуда І.А., Калоша І.М., Ацьман А.А., Дараховіч М.К., Ацьман В.П., Коўш І.І., Боцька М.П., Атарык П.Г.
Гучалі ўспаміны, вершы, віншаванні, песні ваенных гадоў і песні пра сучасную Беларусь, свяціла сонейка і надвор’е спрыяла святу, але на тварах прысутных не было ўсмешак. Напэўна, кожны задумаўся: “А што для мяне значаць словы “мір”, “Радзіма”, “шчасце”, “Дзень Перамогі”?
Потым урачыстай калонай удзельнікі мітынгу рушылі да брацкай магілы, што знаходзіцца ў аграгарадку Мілявічы, каб ускласці вянкі і кветкі і ўшанаваць хвілінай маўчання памяць аб загінуўшых.
Не засталіся без увагі і сем’і ўдзельнікаў вайны Дубатоўка М.П., Дзябёла Н.А., Нагуй Г.В., якіх з надыходзячым святам павіншавалі члены БРПА і БРСМ у рамках рэспубліканскай акцыі “Піянерская любоў ветэранам”.
Сумесна з Курылавіцкім сельскім выканаўчым камітэтам адбыўся марафон “Ад помніка да помніка”: былі ўскладзены кветкі і вянкі да брацкай магілы загінуўшым землякам у вёсцы Вайнілавічы, у аграгарадку Мілявічы, да помніка чырвонаармейцу Дзергачову.
“Ніхто не забыты, нішто не забыта”… і хочацца спадзявацца, што так яно і будзе.
Людміла Кіслая,
дырэктар
ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад – сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад