Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод народного единстваГод народного единстваМолодёжьМолодёжьНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайБеларусь - ЭТО МЫ!Беларусь - ЭТО МЫ!

Музейныя ўрокі і навукова-даследчая работа. Як выхоўваюць патрыётаў у Лунненскай сярэдняй школе

Музейныя ўрокі і навукова-даследчая работа. Як выхоўваюць патрыётаў у Лунненскай сярэдняй школе20 августа 2021 — 12:15

Выхаванне Грамадзяніна, Патрыёта – адна з асноўных задач  сучаснай школы. Гэта вельмі складаны працэс, які рэалізуецца на працягу ўсяго школьнага жыцця.

Таму дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета”  арганізоўвае работу ў гэтым  напрамку так, каб вучні ўсвядомілі сутнасць грамадзянскасці і патрыятызму і змаглі развіваць у сабе павагу да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй Радзімы. Вялікую ролю ў дасягненні пастаўленай задачы адыгрывае народны музей баявой славы школы, які з’яўляецца сапраўднай скрабніцай гісторыі лунненскага краю.

У нашай школе вялікую папулярнасць набылі музейныя ўрокі. Вучні  з вялікім задавальненнем  становяцца ўдзельнікамі і  экскурсаводамі аглядных, тэматычных і тэатралізаваных экскурсій. Усё гэта садзейнічае іх далучэнню   да  мінулага. У рамках міжнароднага праекта “Формула памяці” валанцёрамі атрада “Клопат” праведзены сустрэчы з вязнямі Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Лунненскага сельскага Савета.  Работа народнага музея баявой славы адзначана дыпломам І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у конкурсе музеяў баявой славы ўстаноў адукацыі.  

Новая форма правядзення інфармацыйных гадзін (ШАГ)  набыла папулярнасць у  вучняў.  Яны з задавальннем рыхтуюць дадатковую інфармацыю, мультымедыйныя прэзентацыі, пытанні для  пачэсных гасцей. Сустрэчы  з  прадстаўнікамі раённай улады, кіраўнікамі  вытворчасці,  воінамі-інтэрнацыяналістамі, знакамітымі выпускнікамі школы з’яўляюцца для вучняў жывым прыкладам адданага служэння Радзіме. І ў нас гэта атрымліваецца. У 2020/2021 навучальным годзе вопыт работы  школы па  рэалізацыі інфармацыйнага адукацыйнага праекта (ШАГ) апублікаваны на Нацыянальным адукацыйным партале Рэспублікі Беларусь у раздзелах “Лепшая Школа Актыўнага Грамадзяніна”, “Мы дзейнічаем”.

 Эфектыўнай формай работы ў плане грамадзянскага і патрыятычнага выхавання з’яўляецца пошукава-даследчая дзейнасць.   Наша задача – зацікавіць вучняў  краязнаўчым матэрыялам, каб вучню захацелася самому правесці даследаванне па тэме і папоўніць пры гэтым не толькі свае веды, але і экспазіцыю музея новай інфармацыяй.  Асаблівая роля тут адводзіцца экспедыцыям, паходам па гістарычных месцах малой радзімы і Беларусі ў цэлым. Па выніках пошукавай работы краязнаўцы пішуць навукова-даследчыя працы, апавяданні, складаюць вершы, якія адзначаны высокімі ўзнагародамі на абласным і рэспубліканскім этапах.   Так, у  мінулым навучальным годзе па выніках даследчай работы атрыманы дыпломы І ступені на абласным узроўні ў конкурсе навукова-даследчых работ па вучэбным прадмеце “Гісторыя”,  у краязнаўчым конкурсе “Край Гарадзенскі”, у рэспубліканскім краязнаўчым конкурсе “Чарнобыль у лёсах нашых землякоў”, у рэспубліканскім конкурсе  навукова-даследчых  краязнаўчых работ навучэнцаў “Гісторыя Лунненскай сярэдняй школы”, дыплом ІІ ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу літаратурных работ “Азбука пачуццяў” . За ўдзел у рэспубліканскім праекце ГА “БРПА” “ЭкаЦімураўцы” атрыманы дыплом ІІ ступені  абласнога ўзроўню.

 Але час дыктуе новыя патрабаванні. Погляд у мінулае для пакалення “Z” немагчымы без сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.  Нашы вучні ствараюць мультымедыйныя прэзентацыі, відэаролікі, буктрэлеры, фільмы.  Яны сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага адукацыйнага праекта “ProMedia”, абласнога праекта “My_ediny_ by_official”, раённага праекта шостага школьнага дня “Мосты.by: сообщество юных блогеров”.  Дзякуючы такой актыўнасці, мы робім значныя крокі наперад па грамадзянска-патрыятычным выхаванні і ганарымся сваімі поспехамі. За ўдзел у рэспубліканкім конкурсе “У каждого времени свои герои”, які праходзіў у рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў  “Афганістан у лёсах нашых землякоў”, атрыманы дыплом ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,  а ў рэспубліканскім конкурсе  “Пазнай Беларусь” –  дыплом І ступені ў рэспубліцы ГА “БРПА” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у конкурсе буктрэлераў “Чытаем беларускіх класікаў” – дыплом ІІ  ступені галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. 

Вопыт работы па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні Лунненскай сярэдняй школы быў прадстаўлены на VІІ форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі (верасень 2020), адзначаны дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі на    ХІХ рэспубліканскай выставе метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту (2021).

  Лічым, што работа па выхаванні сапраўднага Грамадзяніна і Патрыёта дае свой плён, бо  яна аб’ядноўвае вучняў і настаўнікаў у адзіны калектыў аднадумцаў-патрыётаў.  

                                                                                       

                                                                Ларыса Эйсмант,

                                                                            намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

                                                                           дзяржаўнай установы адукацыі

                                                                          “Лунненская сярэдняя школа

                                                                          імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио