Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Можна пайсці ў фізікі і лірыкі

02 ноября 2010 — 10:00

Самыя здольныя вучні, каб прадэманстраваць свае веды па школьных прадметах, удзельнічаюць у алімпіядах. У кастрычніку ў школах раёна прайшоў першы этап  алімпіяд. Вызначыліся лепшыя вучні, якія будуць прадстаўляць свае школы  ў лістападзе на раённых алімпіядах, у студзені- лютым—на абласных. Самыя эрудыраваныя і дасведчаныя ў сакавіку-красавіку прымуць удзел у рэспубліканскай алімпіядзе па прадметах.

  Згодна з праведзеным апытаннем, 22 працэнты вучняў раёна пажадалі ўдзельнічаць у алімпіядах адразу па некалькіх прадметах. Сёлета ўпершыню юным эрудытам будзе прадастаўлена такая магчымасць. Раённы этап алімпіяд  працягваўся два з паловай тыдні, а гэта дало магчымасць вучням паўдзельнічаць  у алімпіядах па  школьных прадметах, якія найбольш падабаюцца.  Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Т. І. Жвірбля.

А. БЫЛІНСКАЯ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио