Самыя здольныя вучні, каб прадэманстраваць свае веды па школьных прадметах, удзельнічаюць у алімпіядах. У кастрычніку ў школах раёна прайшоў першы этап алімпіяд. Вызначыліся лепшыя вучні, якія будуць прадстаўляць свае школы ў лістападзе на раённых алімпіядах, у студзені- лютым—на абласных. Самыя эрудыраваныя і дасведчаныя ў сакавіку-красавіку прымуць удзел у рэспубліканскай алімпіядзе па прадметах.
Згодна з праведзеным апытаннем, 22 працэнты вучняў раёна пажадалі ўдзельнічаць у алімпіядах адразу па некалькіх прадметах. Сёлета ўпершыню юным эрудытам будзе прадастаўлена такая магчымасць. Раённы этап алімпіяд працягваўся два з паловай тыдні, а гэта дало магчымасць вучням паўдзельнічаць у алімпіядах па школьных прадметах, якія найбольш падабаюцца. Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Т. І. Жвірбля.
А. БЫЛІНСКАЯ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад