Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Мовай вышыванкі. У Мастах вучыліся вышываць беларускія народныя ўзоры

Мовай вышыванкі. У Мастах вучыліся вышываць беларускія народныя ўзоры02 июля 2018 — 15:52

“Ад простага да складанага” – такую назву мела выстаўка-продаж вырабаў народных майстроў Мастоўшчыны і майстар-клас па вышыванцы, што ладзіліся ў нашым горадзе сёння, 2 ліпеня, у рамках рэспубліканскай канцэпцыі “Дзень вышыванкі” і былі прымеркаваны да Дня Незалежнасці.

 

Цэнтрам прыцяжэння таленавітых майстрых і тых мастаўчан, што пажадалі навучыцца майстэрству вышыванкі, стаў раённы цэнтр рамёстваў. Тут жа мы сустрэлі намесніка старшыні райвыканкама Марыну Осіпаўну Давыдзік і загадчыка сектара культуры райвыканкама Анастасію Валер’еўну Палуйчык, якія не толькі з цікавасцю вывучалі вышываныя сімвалы, але і захавалі неабходны дрэс-код у сваім адзенні.

 

Дарэчы, вышыты нацыянальны арнамент – гэта не проста ўпрыгожванне, а своесаблівы шыфр, перададзены нам продкамі праз стагоддзі. Кожны ўзор у ім, як расказала майстар па вышыванцы Таццяна Вангул, гэта сімвал, які валодае моцнай энергетыкай і нясе пэўны пасыл.

 

 

-- Здаўна арнаменты лічыліся аховай, абярэгам. Нашы продкі ўкладвалі ў іх толькі станоўчы сэнс. Таму, што б вы сёння не вышылі, які б сімвал не падабралі – моцнай сям’і, продкаў, дзіцяці ці маці -- гэта будзе мець толькі пазітыўную энергетыку і аберагаць ад жыццёвых нягод, -- удакладніла дырэктар цэнтра рамёстваў Жанна Лявонцьеўна Новік.

 

З цікавасцю пазнавалі азы майстэрства вышыванкі Кацярына Рэкуць, Ірына Тумялевіч, Ірына Касцечка і яе маленькая дачушка Таццянка. Дзяўчынцы толькі тры з паловай гады, але ўжо цяпер яна выказвае жаданне навучыцца ўсяму ў матулі.

 

 

Падзялілася сваімі сакрэтамі і вопытная майстрыха Марыя Станіславаўна Саўко. Яе вышываныя карціны, сурвэткі, дарожкі -- гэта таксама своеасаблівы сімвал дабрыні, шчырасці і дабрабыту. Пазітыўны сюжэт з беларускай тэматыкай настройвае на добры настрой, дорыць натхненне і жаданне тварыць такую ж прыгажосць. Так сталася і з Марыяй Уладзіміраўнай Карпусенка, якая таксама ў свой час захапілася вышываннем карцін. Зараз скарбонка яе творчых работ, як і ў Марыі Станіславаўны, налічвае не адзін дзесятак.

 

 

Творчая атмасфера, што панавала ў памяшканні цэнтра рамёстваў, садзейнічала не толькі руплівай і прадукцыйнай працы, але і духоўнаму яднанню ўдзельнікаў мерапрыемства. Нездарма ж кажуць, што вышыванка дэманструе нашу нацыянальную і грамадзянскую пазіцыю, культурную адукаванасць і духоўную свядомасць, а таксама садзейнічае адзінству і згуртаванасці нас як народа, які заўтра адзначыць сваё галоўнае свята – Дзень Незалежнасці.

 

Н.ШЭЎЧЫК

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио