Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод народного единстваГод народного единстваНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныНаш край

Мова родная, спеўная, любімая. Якія мерапрыемствы пройдуць у Мастоўскім раёне да Міжнароднага дня роднай мовы

Мова родная, спеўная, любімая. Якія мерапрыемствы пройдуць у Мастоўскім раёне да Міжнароднага дня роднай мовы15 февраля 2021 — 13:25

З 15 па 22 лютага ў Мастоўскім раёне праходзіць Тыдзень роднай мовы і талерантнасці, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, што адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА.

Як паведаміла рэдакцыі метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Марыя Цыбульская, ва ўстановах адукацыі раёна ў межах тыдня будуць арганізаваны самыя разнастайныя мерапрыемствы. Гэта, да прыкладу, акцыя “Гавары са мной па-беларуску”, конкурсы чытальнікаў вершаў і малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў, конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” і сачыненняў-эсэ “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!”, а таксама кніжныя выставы і тэатралізаваныя пастаноўкі.

Сучаснай пляцоўкай для развіцця таленту дэкламацыі сярод моладзі стане паэтычны чэлендж “Мова”, прыняць удзел у якім прапануецца дэпутатам Маладзёжнага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў, актывістам грамадскіх арганізацый і астатнім маладым людзям. Удзельнікам чэленджа неабходна запісать відэадэкламацыю вершаў народных паэтаў Беларусі і перадаць эстафету сябрам. Апублікаваць відэаролік можна ў дадатку TikTok, сацыяльных сетках Аднакласнікі, ВКонтакте і Інстаграм з хэштэгам #Мова краіны маёй#Моладзевы парламент.

Акрамя таго, у лютым стартуе раённы этап абласнога конкурсу буктрэйлераў “Чытаем беларускіх класікаў”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, Івана Мележа, 125-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы. Таму з 15 па 22 лютага ў школах пройдуць конкурсы чытальнікаў твораў названых аўтараў, а выступленні пераможцаў будуць размешчаны на сайтах устаноў адукацыі і ў сацыяльных сетках.

– Запланаваныя мерапрыемствы накіраваны на папулярызацыю чытання беларускіх аўтараў сярод дзяцей і падлеткаў праз выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій, папулярызацыю паэтычнай беларускай спадчыны, культуры і гісторыі беларускага народа, стымулявання праектна-даследчай дзейнасці навучэнцаў, – падкрэсліла Марыя Станіславаўна. – Яшчэ мы ставім мэту пашырыць сферу выкарыстання беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці, прывіць маладому пакаленню пачуццё гонару і любві да роднай мовы і да роднай краіны.

Аб самых цікавых мерапрыемствах Тыдня беларускай мовы і талерантнасці мы раскажам на нашым сайце і на старонках раённай газеты. Сачыце за навінамі.

Наталля ШЭЎЧЫК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио