Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовНаталья ШевчикГод качестваГод мира и созидания

Мова матчына, мова родная. У Мастоўскім райвыканкаме напісалі дыктоўку на беларускай мове

Мова матчына, мова родная. У Мастоўскім райвыканкаме напісалі дыктоўку на беларускай мове21 февраля 2023 — 13:39

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, работнікі структурных падраздзяленняў Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта далучыліся да Усебеларускага дыктанта. Па традыцыі, праверыць свае веды і акунуцца ў прыгажосць роднай беларускай мовы змог кожны жадаючы.

Як паведаміў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвынкама Сяргей Дзяйкала, які прывітаў удзельнікаў дыктанта, гэта толькі адно з мерапрыемстваў, што ладзяцца ў рамках Тыдня роднай мовы. Таксама ў раёне пройдуць акцыі “Гавары са мной па-беларуску”, конкурсы чытальнікаў і выканаўцаў музычных твораў, прысвечаных беларускай мове, творчыя сустрэчы з пісьменнікамі Гродзеншчыны.

Таксама запланаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных творчасці пісьменнікаў-юбіляраў і твораў-юбіляраў. Напрыклад, сёлета спаўняецца 500 гадоў “Песні пра зубра” Міколы Гусоўскага і 100 гадоў “Новай зямлі” Якуба Коласа. А вось Купалаўскай “Паўлінцы” – 110 год. 55 гадоў таму пабачылі свет “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча і “Сэрца на далоні” Івана Шамякіна.

Трэба дадаць, што тэкст для дыктоўкі быў падрыхтаваны ўпраўленнем адукацыі райвыканкама паводле твора Уладзіміра Караткевіча і прысвечаны Году міру і стварэння. У якасці “настаўніка” выступіла метадыст РУМК Марыя Цыбульская.

“Мова першай матчынай калыханкі, мова старадаўніх архіваў, мова пажаўцелых статутаў і мова кахання. Мова, якая можа сказаць словы незвычайнай пяшчоты і можа ўдарыць так, што не ўстанеш. Гнуткі, спеўны, адвечна новы інструмент, без якога, як без хлеба, нельга ўявіць сваё жыццё”, – старанна выводзяць на лістах удзельнікі дыктоўкі.

Хвалюючы момант самаправеркі сваіх работ і – радасная ўсмешка, што ўсё атрымалася.

Наталля ШЭЎЧЫК

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио