Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньСоциумКультураБлоги наших журналистовИрина БочкоНовости МостовщиныНаш крайЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЮбилейные даты80 лет освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиковЮбилейные даты80 лет Победы в Великой Отечественной войнеБеларусь - ЭТО МЫ!Беларусь - ЭТО МЫ!

Мостовский музей «Лес и человек» приглашает на выставку «Клічу вас я на пабеду!»

Мостовский музей «Лес и человек» приглашает на выставку «Клічу вас я на пабеду!»03 мая 2025 — 08:56

У Мастоўскім дзяржаўным музеі «Лес і чалавек» адкрылася выстава са збораў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Праект прымеркаваны да двух вялікіх юбілеяў, якія вядуць адлік з 1945 года: 80-годдзе Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, а таксама 100-годдзе надання Янку Купалу «імя беларускага народнага паэта» – так было напісана ў Пастанове Урада Беларусі, прынятай 10 чэрвеня 1925 года.

Творчасць Янкі Купалы называюць летапісам жыцця беларускага народа. У ім знайшлі адлюстраванне нацыянальны характар, светаўспрыманне і светаразуменне беларусаў, паэтычна асэнсоўваецца лёс народа.

«Клічу вас я на пабеду!» – менавіта такімі словамі звяртаўся Янка Купала да абаронцаў сваёй Айчыны ў верасні 1941 года ў вершы «Беларускім партызанам», які стаў натхненнем для народных мсціўцаў.

Дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская расказала прысутным на выставе шмат дадатковай інфармацыі пра паэта, якую не вывучаюць у школах.   

Янка Купала ўжо ў першыя дні вайны быў сведкаю многіх трагічных падзей – бамбёжак і расстрэлаў з самалётаў мірных жыхароў-бежанцаў. Як і для многіх, гэта былі дні і гады балючых страт і расстанняў. 24 чэрвеня згарэў дом паэта, загінулі яго архіў і бібліятэка, 3 ліпеня спалена дача ў Ляўках. Купала турбаваўся за лёс маці, якая засталася ў Мінску, і з болем у сэрцы гаварыў: "І тая, што на свет пусціла, засталася там…".

А  потым быў шлях у эвакуацыю: Масква – Чабаксары – Казань, і апошняя зіма ў Пячышчах, у далёкім Татарстане…

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Купала ўключыўся ў антыфашысцкую барацьбу. Яго зброяй былі словы паэта і публіцыста. Верш "Беларускім партызанам" стаў гімнам партызан і падпольшчыкаў. Сведка трагічных падзей, паэт паказаў антычалавечую сутнасць вайны, паслядоўна адстойваў ідэалы свету.

На выставе экспануюцца ўнікальныя аблічбаваныя матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: рукапісы вершаў і публіцыстычных твораў паэта ваеннага часу, яго кнігі, выдадзеныя ў час вайны, франтавыя газеты "За Савецкую Беларусь", "За свабодную Беларусь", лістоўкі з вершам Янкі Купалы "Беларускім партызанам", выдадзеныя ў Татарстане ў 1942 годзе.

Выстава "Янка Купала. Клічу вас я на Перамогу... " – яшчэ адно асэнсаванне тэмы, якая з'яўляецца вельмі важнай для народаў былога Савецкага Саюза, якія цаной неймаверных страт заваявалі Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў, – тэмы вайны і міру.

Наведаць выставу можна да 26 мая, у тым ліку і ў святочны дзень Вялікай Перамогі.

Ірына БОЧКО

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио