У Гродзенскай вобласці стартаваў праект “Адзіная дыктоўка на прыз БРСМ”. У Год народнага адзінства моладзь Мастоўшчыны адзначыла Міжнародны дзень роднай мовы напісаннем адзінай дыктоўкі на беларускай мове.
Галоўнай мэтай праекту сталі не веды ў падрастаючага пакалення, а імкненне да вывучэння роднай мовы. Вызначыць самага актыўнага аказалася няпроста. Удзельнікі лічаць, што ведаць родную мову павінен кожны беларус. Асаблівых цяжкасцяў з напісаннем дыктоўкі ні ў кога не было.
Па выніках правядзення мерапрыемства былі вызначаны свае пераможцы. Імі сталі Паліна Адарцэвіч з Курылавіцкага ВПК д/с-СШ, Анастасія Снітко з Мілявіцкага ВПК д/с-СШ, Надзея Баярчык з Лунненскай СШ, Ксенія Буйвід з СШ №5, Мілана Баклага з СШ №2, Вікторыя Хіхол з Пескаўскага ВПК д/с-СШ, Ксенія Гаспаровіч і Паліна Саўко з Гудзевіцкай СШ, Мілена Красоўская з Дубненскай СШ.
Пераможцы праекта атрымаюць спецыяльныя падарункі ад БРСМ.
Ганна МАКАР
Фота прадастаўлена Мастоўскім райкамам БРСМ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад