Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньСоциумВ трудовом коллективеНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Беларусь - ЭТО МЫ!Нам есть чем гордиться

“Мой родны кут, як ты мне мілы!”

“Мой родны кут, як ты мне мілы!”02 февраля 2024 — 10:03

У Дашкольным цэнтры  развіцця дзіцяці г. Масты вялікую увагу надаюць развіццю творчых здольнасцей выхаванцаў, развіццю маўлення і культуры маўленчых зносін, развіццю патрыятычных пачуццяў дзяцей дашкольнага узросту.

З гэтай мэтай быў праведзены  конкурс чытачоў “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, у якім прымалі ўдзел  дзеці сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту.

Выхавацелі дашкольнай адукацыі, дзеці і бацькі сумленна і адказна падышлі да выбару вершаў і падрыхтавалі вершы на тэмы “Радзіма”, “Абаронцы Айчыны”, “Прырода роднага краю”. Дзеці і дарослыя старанна рыхтаваліся да конкурсу: завучвалі вершы разам з бацькамі і выхавацелямі дашкольнай адукацыі, уяўлялі тое, пра што гаворыцца  ў вершы, разбіралі сэнс незнаёмых слоў, вызначалі асноўную думку прачытаннага, а таксама прадумвалі, як перадаць патрэбную эмоцыю.

Усе аматары паэзіі пабывалі ў віртуальным падарожжы па старонках паэтычнай кнігі і апынуліся ў атмасферу лірыкі беларускіх пісьменнікаў. Падарожжа атрымалася цікавым і пазнавальным. Дзеці даведаліся пра непаўторныя куточкі прыроды роднага краю, аб самабытнасці  і незалежнасці нашай краіны, радаваліся і здзіўляліся  прыгодам чараўніцы - зімы, ганарыліся мужнасцю і самаатданасцю абаронцаў Брэсцкай крэпасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Свае таленты прадэмастравалі ўсе удзельнікі конкурсу. Замілавана, непасрэдна, з дзіцячай даверлівасцю юныя артысты чыталі творы на беларускай мове, выказваючы свае адносіны да самага каштоўнага ў жыцці: да Радзімы, да матулі, да свабоды і незалежнасці.

Вікторы Дубоўская, Анастасія Савіцкая прачыталі вершы пра свой родны край, пра бязмежную, спякотную і снежную, цудоўную Радзіму. Аглая Рашчынская, Аляксей Галубовіч, Паліна Лопухава, Архіп Мірошнікаў, Валерыя Івінская, Надзя Барысевіч пры чытанні паэтычных радкоў, перадалі бодры, зімовы настрой, весялосць зімовых забаваў, замілаванасць  прагажосцю зімовай прыроды, здзіўленне бясконцасцю снежных краявідаў.

Сурьёзны, адказны, прывабны хлопец, апрануты па – ваеннаму, Раман Аскірка,  прачытаў патрыятычны верш і выказаў жаданне быць салдатам і з ахвотай бараніць сваю Радзіму. Ніка Гайдаш, мілая і сціплая дзяўчынка, расказваючы верш, ганарылася, што яна беларусачка і любіць свой край, як тата і мама. Мікіта Давыдзік чытаў верш пра Радзіму громка, выразна, натхнёна. Яго рашучасць, шчырасць кранула сэрцы дарослых і дзяцей.

Кожны ўдзельнік паспрабаваў перадаць змест, настрой, паэтычную задумку пісьменнікаў. Маленькія чытачы расказвалі вершы вельмі старанна, выразна, эмацыянальна, душэўна. Яны атрымалі сваю хвіліну славы, а таксама  шчырыя апладысменты ўсіх прысутных.

Удзельнікі і госці мерапрыемства паслухалі вершы Адама Русака, Артура Вольскага, Якуба Коласа, Янкі Журбы, Алеся Бадака, Леаніда Рашкоўскага. Слухачы атрымалі унікальную магчымасць параўнаць, як апісваюць у паэтычных радках прыгажосць зімовай  прыроды рускі паэт Іван Сурыкаў і беларускі паэт Якуб Колас у вершах з  назвай “Зіма”.

Прыемна і радасна, што дзеці дашкольнага ўзросту чуюць, разумеюць і шануюць родную мову, перакладаюць словы з рускай на беларускую мову, ведаюць і чытаюць вершы беларускіх аўтараў. Усё гэта выхоўвае ў юных патрыётаў цікавасць да мастацкага слова, выклікае жаданне ведаць гісторыю роднага краю, адчуваць любоў да роднай зямлі.

 Члены журы выказалі падзяку  юным таленавітым хлопчыкам і дзяўчынкам.  Кожны з удзельнікаў  атрымаў  медаль і салодкі пачастунак. А ў дарослых аматараў паэзіі засталася асалода ад маладосці, задору, таленавітасці выхаванцаў, ад натхнёнага выканання твораў беларускіх аўтараў і мілагучнага, пяшчотнага гучання роднай, беларускай мовы.

“Родная мова – гыта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет” – пісаў Якуб Колас.

Святлана Савіцкая,

выхавальнік дашкольнай адукацыі,

Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Масты


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио