Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициальноНаука и образованиеДень белорусской письменности

Міністр інфармацыі наведаў рэдакцыю газеты “Слонімскі веснік”

Міністр інфармацыі наведаў рэдакцыю газеты “Слонімскі веснік”01 сентября 2019 — 17:40

Падчас свайго візіту ў Слонім з нагоды святкавання Дня беларускага пісьменства Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч сустрэўся з калектывам газеты “Слонімскі веснік”.

Аляксандр Мікалаевіч адзначыў, што ў редакцыі даўнія, славутыя традыцыі. У газеце “Слонімскі веснік” у свой час працавалі паэты Анатоль Іверс, Сяргей Новік-Пяюн, Алег Лойка і іншыя таленавітыя нашы землякі. А сёння калектыў газеты шануе і памнажае слаўныя традыцыі.

 – Дзейнасць рэдакцыі – цалкам адпавядае фармату Дня беларускага пісьменства. Я сам са старонак газеты “Слонімскі веснік” пачарпнуў шмат цікавага ў краязнаўчым накірунку, – адзначыў высокі госць.

1.jpg

Падчас сустрэчы за значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з 80-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч аб’явіў Падзяку Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь калектыву рэдакцыі і ўзнагародзіў супрацоўнікаў установы.

 Нагрудны знак “Выдатнік друку Беларусі” быў уручаны намесніку галоўнага рэдактара Аліне Іванаўне Чарныш. Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны галоўны рэдактар Кірыл Віктаравіч Ляшчанка, адказны сакратар Ігар Мікалаевіч Пракоф’еў і рэдактар аддзела Алена Алегаўна Лынько.

2.jpg
3.jpg
4.jpg
5.jpg
6.jpg
7.jpg

 

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио