—У раённай газеты свая перавага. Толькі на яе старонках можна знайсці і прачытаць мясцовыя навіны, пра знаёмых людзей, падзяліцца сваімі думкамі, даведацца, што думаюць іншыя па той ці іншай праблеме. У “Зары над Нёманам” я заўсёды чытаю матэрыялы пад рубрыкамі: “Клопат мясцовай улады”, “Як жывеш, вёска?”, каб быць у курсе ўсяго таго, што робіцца ў суседніх сельскіх Саветах. З асаблівай цікавасцю чытаю замалёўкі пад рубрыкай “Людзі нашай Мастоўшчыны”,— дзеліцца ўражаннямі аб “Зары над Нёманам” старшыня Мікелеўшчынскага сельскага Савета Людміла Генрыкаўна Рагацэвіч.— У нашай сям’і заўсёды выпісвалі і чыталі “Зару над Нёманам”, так што з раёнкай я пазнае-мілася яшчэ школьніцай, таму сябе магу лічыць даўнім сябрам газеты.
Прыемна пачуць такую ацэнку нашай журналісцкай працы.У старшыні сельскага Савета многа разнастайных клопатаў, бо практычна ўсе вясковыя праблемы так ці інакш сцякаюцца да яго, як тая імклівая ручаіна. І калі іх своечасова не вырашаць, дык водная лавіна можа ўсё знесці на сваім шляху.
Пакуль мы гутарылі, Людміла Генрыкаўна паспела паралельна вырашыць многае, што датычылася вясковага жыцця.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад