Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжь

«Мне, маме, вельмі прыемна за сына”

«Мне, маме, вельмі прыемна за сына”09 августа 2012 — 10:00

Выпускнік СШ №5 г. Масты Раман Пачабут  у нядзелю вечарам, 29 ліпеня, выратаваў на Нёмане дзяўчынку, якая ледзь не ўтапілася. Гэта адбылося паблізу Турэйска, што ў суседнім Шчучынскім  раёне. Ад бацькоў выратаванай дзяўчынкі і старшыні Шчучынскай раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Раману выказаны словы шчырай удзячнасці. Той выхадны дзень на бацькоўскай дачы для Рамана праходзіў  як звычайна ў клопатах  і ўжо набліжаўся да завяршэння. Раман і яго брат Іван наглядалі за агародам і садам. Вечарам хлопцы вырашылі адпачыць на Нёмане. Мясціны каля Турэйска прыгожыя, таму рэчку тут аблюбавалі не толькі мясцовыя жыхары, але і многа прыезджых са Шчучына.

  Многа адпачываючых было і ў той вечар. Кампанія ў складзе чатырох дзяўчынак з задавальненнем  плёскаліся ў Нёмане. Выпадкова трапілі на глыбіню і пачалі тапіцца. Першым гэта заўважыў дарослы мужчына, які выцягнуў дзвюх дзяўчынак. Раман, не раздумваючы, кінуўся на дапамогу трэцяй, якая ўжо схавалася пад вадой. Хлопец нырнуў і знайшоў яе ўжо на дне, за нагу выцягнуў на бераг. На жаль, чацвёртую дзяўчынку выратаваць не ўдалося.

  —Мы прыехалі на дачу ў панядзелак, на другі дзень пасля здарэння. Пра ўчынак сына даведаліся нават не ад яго самога, а ад суседа. Раман у нас вельмі сціплы, але добры па натуры і вельмі спагадлівы да чужой бяды. У нашай сям’і дзевяць дзяцей, Раман -- трэці па ўзросту, яму час-та даводзіцца прыходзіць на дапамогу меншым братам і сёстрам. Думаю, што і на рэчцы ў той момант ён не мог паступіць інакш. Вядома, мне, як маме, прыемна за сына,—расказвае Алена Іванаўна Пачабут.

 Пасля заканчэння школы Раман плануе вывучыцца на вадзіцеля. Пажадаем, каб мара яго спраўдзілася. Але самае важнае, што ён вырасце сапраўдным чалавекам.                          Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ  На здымку: Раман ПАЧАБУТ.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио